Свет3636

Першая перадвыбарная прамова Байдэна: Трамп — фундаментальная пагроза дэмакратыі

«Ці працягне дэмакратыя быць святой місіяй Амерыкі, — гэта самае актуальнае пытанне нашага часу, у ім уся сутнасць выбараў 2024 года», — падкрэсліў цяперашні прэзідэнт у сваёй эмацыйнай прамове.

Дональд Трамп. Sue Ogrocki / AP

У сваёй першай перадвыбарнай прамове 2024 года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў выбаршчыкаў аб небяспеках, якія пагражаюць краіне ў выпадку вяртання да ўлады свайго верагоднага апанента Дональда Трампа. Байдэн назваў Трампа «фундаментальнай пагрозай амерыканскай дэмакратыі» і нагадаў пра напад на Капітолій, паведамляе Бі-бі-сі.

«Ці працягне дэмакратыя быць святой місіяй Амерыкі, — гэта самае актуальнае пытанне нашага часу (…), у ім уся сутнасць выбараў 2024 года», — падкрэсліў цяперашні прэзідэнт у сваёй эмацыйнай прамове.

Трамп у сваю чаргу рэзка адрэагаваў на яе падчас выступу перад сваімі прыхільнікамі ў штаце Аёва. Ён назваў яе «жаласнай страшылкай» і сказаў, што Байдэн сам — пагроза дэмакратыі.

«Паслужны спіс Байдэна — гэта бесперапынная чарада [праяў] слабасці, некампетэнтнасці, карупцыі і правалаў», — заявіў Трамп.

Трамп — самы імаверны кандыдат на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі — часта паўтарае ілжывае сцвярджэнне аб тым, што выбары 2020 года былі ў яго скрадзеныя.

Былы прэзідэнт нават спрабаваў прадставіць напад 6 студзеня як «выдатны дзень» у сваіх публічных выступах. Ён называў удзельнікаў штурму «патрыётамі» і палітычнымі вязнямі і абяцаў памілаваць іх, калі вернецца ў Белы дом.

Узяўшы пад прыцэл гэтую рыторыку Трампа, Байдэн у сваёй прамове абвінаваціў яго ў спробе «скрасці гісторыю», пры гэтым каля 40 разоў назваўшы свайго суперніка па імені.

«Натоўп Трампа сабраўся не для мірнага пратэсту, а для гвалтоўнага штурму, — сказаў Байдэн. — Яны былі мяцежнікамі, а не патрыётамі. Яны там сабраліся не для таго, каб абараніць Канстытуцыю, а каб знішчыць Канстытуцыю».

«Тых, хто яму супрацьстаіць, ён называе паразітамі. Ён кажа аб атручванні крыві амерыканцаў, паўтараючы тыя ж самыя выразы, якія выкарыстоўваліся ў нацысцкай Германіі», — працягнуў цяперашні прэзідэнт.

Перадвыбарчы штаб Трампа пакуль не адрэагаваў на просьбу аб каментарах.

Джэйсан Мілер, старшы дарадца перадвыбарчага штаба Трампа, напісаў у сябе ў X (былым «твітэры«), што Байдэн «вырашыў не будаваць сваю кампанію на канкрэтных праблемах у 2024 годзе».

«Замест таго, каб дапамагаць тым, хто пакутуе ад «Байдэномікі» або з-за нашай дзіравай паўднёвай мяжы, Байдэн плануе зрабіць урад сваёй зброяй супраць свайго галоўнага палітычнага апанента», — пракаментаваў Мілер.

Байдэн у сваіх выступах зноў і зноў вяртаецца да тэмы захавання дэмакратыі ў ЗША.

У 2020 годзе ў сваёй прэзідэнцкай кампаніі ён пазіцыянаваў сябе як кандыдат, здольны вярнуць Амерыку да нармальнага жыцця. Перад выбарамі ў Палату прадстаўнікоў 2022 года Байдэн назваў іх «бітвай за душу нацыі».

Цяперашняе перадвыбарчае выступленне Байдэна адбылося недалёка ад Нацыянальнага гістарычнага парку Вэлі-Фордж у Пенсільваніі.

Гэтае месца было абрана спецыяльна, каб падкрэсліць высокія стаўкі ў прэзідэнцкай гонцы. Вэлі-Фордж вядомы тым, што там падчас амерыканскай вайны за незалежнасць армія Джорджа Вашынгтона перажыла цяжкую зіму 1777-78 гадоў.

Каментары36

  • Буду галасаваць за рэспубліканцаў
    06.01.2024
    А я думаў пуцін
  • Джек Блэк
    06.01.2024
    Это спорно.А вот то,что Байден и те,кто приволок его на пост президента-фундаментальная угроза Америке-это бесспорно.
  • бабруйчанін
    06.01.2024
    Калі толькі з'явіуся гєты персанаж " эпізода адзін дома" казау з ім будзе ні сумна .Але калі гєта абралась прєзідзентам Штатау то ні смешна.Зьява Трампа абранне у Аргенціне у 19 годзе в Украіне гєта як " паустанне масс 94" у рБ.Нажаль ні 200 год дЗемакраціі ні 30 не уплывае на " выбар масс" і ніякія " сдержкі пратівагі" ..Агульнае выбарчае права і німа нічога лепшага
    PS Парадокс " масавага сазнання " тыя кто у 94 абірал " новы твар" у рБ пляскаюць Трампу

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →