Усяго патроху11

«Быццам прасіў дапамогі». У Віцебскім раёне выратавалі аленя, які выйшаў да дарогі ВІДЭА

Аперацыя цягнулася некалькі гадзін. У ёй узялі ўдзел неабыякавыя вяскоўцы, даішнікі і супрацоўнікі ветакадэміі.

Гісторыю выратавання дзікай жывёлы расказваюць «Віцьбічы».

Кіроўца сяльгаспрадпрыемства Міхаіл Варанцоў пабачыў на абочыне каля вёскі Камары Віцебскага раёна аленя. Той ледзь стаяў на нагах і не ўцякаў, убачыўшы чалавека.

Фота «Віцьбічы».

Варанцоў адчуў, што нешта не тое. Падышоўшы да аленя, мужчына ледзь не расплакаўся — жывёла нібыта прасіла аб дапамозе. Вясковец не ведаў, што рабіць, але не хацеў пакідаць аленя, таму пазваніў ветэрынару сваёй гаспадаркі. А пасля пачалі звяртацца ў розныя службы.

Фота «Віцьбічы».

У Камары прыехалі інспектары ДАІ. Праз некалькі гадзін знайшлася магчымасць транспартаваць аленя, якога прынялі дактары кафедры тэрапіі Віцебскай ветакадэміі.

Па словах прарэктара па навуковай працы ветакадэміі Аляксандра Бялко, жывёла знаходзілася ў стрэсавым стане. Як мяркуюць дактары, хутчэй за ўсё алень адбіўся ад статка, перастаў есці, быў знясілены і не пражыў бы і некалькіх дзён.

Медыкі правялі чацвераногаму пацыенту дэтаксікацыйную тэрапію, «запусцілі» страўнік, пачалі падкормліваць. Каб не ствараць праблем з-за прывыкання да чалавека і цяпла, хутка яго выпусцяць у звыклае асяроддзе ў Лётчанскае лясніцтва. 

Каментары1

  • Касгерэнтаўль
    28.01.2024
    Вой, іх там шмат. Некалі ўзімку ўначы ехаў у ваколіцах Верхнядзьвінска, дык яны на дарогу цэлымі статкамі выходзілі. І не казулі гэтыя дробныя, а сапраўдныя алені, статныя такія, гладкія.

Рэжысёрка канцэртаў для Лукашэнкі святкавала Новы год і Раство ў Вялікабрытаніі — шмат ФОТА10

Рэжысёрка канцэртаў для Лукашэнкі святкавала Новы год і Раство ў Вялікабрытаніі — шмат ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусы не плацяць за ваду столькі, колькі яна каштуе6

Штат беларускіх кампаній у Літве зменшыўся на 10% за год. Хутчэй за ўсё скарачаюцца шэрагі ў EPAM2

Мінчук сарваў перадвыбарчы плакат — яго хутка знайшлі і затрымалі

«Нельга імгненна спыніць такую машыну». Дзяўчынка пабегла перад гружанай фурай ВІДЭА6

Доктарку з Мінска будуць судзіць за стварэнне тэлеграм-канала «ШапитоДичь». Ёй пагражае вялікі тэрмін

«Як кажа мая бабуля, цябе забяспечваюць два мужыкі — былы і Лукашэнка». Шматдзетная маці звярнулася да ўладаў у тыктоку26

Анархіста Мікіту Емяльянава, які больш за пяць гадоў знаходзіцца ў зняволенні, зноў будуць судзіць

Разборкі на Шчучыншчыне. Як кот Васіль прагнаў з агарода лісу ВІДЭА5

Следчы камітэт назваў асноўную версію гібелі міліцыянераў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэжысёрка канцэртаў для Лукашэнкі святкавала Новы год і Раство ў Вялікабрытаніі — шмат ФОТА10

Рэжысёрка канцэртаў для Лукашэнкі святкавала Новы год і Раство ў Вялікабрытаніі — шмат ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →