Чарговы прысуд за данат Палку Каліноўскага — пяць гадоў калоніі за 133 рублі
Зноў да акаўнта была прывязаная беларуская картка.
Стала вядома, што 26 снежня вынесены прысуд Аляксею Швяцову. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы).
Вырак агучыў суддзя Яўген Пісарэвіч у Мінскім гарадскім судзе.
Аляксея прызналі вінаватым у тым, што пералічыў Палку Каліноўскага два данаты праз свой акаўнт у PayPal, да якога прывязаная беларуская картка.
Першы складаў 38,3 рублі (13,63 еўра), другі — 95 рублёў (35 еўра).
Агульная сума, якую пералічыў мужчына, склала 133 рублі 30 капеек.
Каментары