Зараз ідзе праца па яго напаўненні, падключэнні чат-ботаў. Такім чынам гараджане змогуць адпраўляць запыты рознымі спосабамі сувязі.
— У інфармацыйна-даведачнай службе «Кантакт — цэнтр дзяржаўных сацыяльных паслуг — 139» жыхары Мінска дыстанцыйна атрымліваюць інфармацыю, што да дзейнасці структурных падраздзяленняў камітэта працы, — распавяла «Мінск-навінам» намесніца старшыні камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама Вольга Васілеўская.
Яна кажа, што ў перспектыве плануецца стварыць адзіны інтэрнэт-партал, які будзе акумуляваць інфармацыю аб працы ўсіх устаноў сацыяльнай абароны Мінска. Зараз над ім вядзецца праца.
Васілеўская адзначыла, што за час працы службы мінчане часцей за ўсё тэлефанавалі па пытаннях прызначэння і выплаты пенсій, дапамог, дзяржаўнай адраснай і матэрыяльнай дапамогі (604 тэлефанаванні). Звярталіся наконт паслуг сацыяльнага работніка, няні, персанальнага асістэнта (400). Цікавіліся, хто мае права скарыстацца паслугамі спецыяльнага аўтатранспарту «сацыяльная служба» (216). Пыталіся, каму трэба тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі і дзе іх можна атрымаць (58).
У ліку лідараў таксама звароты па ўладкаванні ў горадзе даступнага асяроддзя, размяшчэнні ў дамы-інтэрнаты, прызначэнні сямейнага капіталу.
— У кантакт-цэнтр дзяржаўных сацыяльных паслуг нярэдка звяртаюцца і па пытаннях, якія не ўваходзяць у кампетэнцыю сацыяльнай абароны, — кажа яна. — Напрыклад, пытаюцца, у якіх крамах прадастаўляюцца зніжкі для пенсіянераў, дзе знаходзяцца сацыяльныя цырульні, як працуюць аддзелы ЗАГС, МНС, разлікова-даведачныя цэнтры і іншыя ведамствы.
Каментары