Здарэнні11

У Туле мясцовая жанчына зарэзала беларуса

Прэс-служба ўпраўлення Следчага камітэта па Тульскай вобласці паведаміла, што 11 лютага ў Прывакзальнай акрузе Тулы адбылося забойства, ахвярай якога стаў беларус.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Photogenica / Chubakaster

У злачынстве абвінавачваецца 31-гадовая жанчына. Паводле версіі следства, яна пасварылася са сваім 32-гадовым сужыцелем, прычынай чаго стаў бытавы канфлікт.

Жанчына, якая была нецвярозая, нанесла мужчыну адзін удар нажом у сэрца, ён памёр на месцы здарэння. Абвінавачаная знаходзіцца пад вартай.

Як стала вядома мясцовай прэсе, загінулы прыехаў у Тулу з Беларусі, ён працаваў тут будаўніком.

У сацсетках з'явіліся версіі, што прычынай канфлікту сталі спрэчкі пра грошы, аднак у матэрыялах справы такой інфармацыі няма. Абвінавачаная таксама падобнага не казала.

Каментары1

  • Антось
    15.02.2024
    Нашых людзей усюды забiваюць.

«Ну кайф жа!» Каментатарка «Беларусь 5» Дарына Запольская адпачывае ў Францыі ФОТА1

«Ну кайф жа!» Каментатарка «Беларусь 5» Дарына Запольская адпачывае ў Францыі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі7

Арына Сабаленка перамагла ў першым сёлетнім тэнісным турніры5

Беспрацоўныя могуць разлічваць толькі на 40 рублёў дапамогі5

На выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася вялізная чарга13

Ва Узбекістане асудзілі мясцовага грамадзяніна, які ваяваў супраць Украіны1

Запечаная грудка індыка5

«У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Зося Лугавая расказала пра тэндэнцыі ў літаратуры

Сёння чакаюцца снег і галалёдзіца

Плынь турыстаў з Беларусі ў Тайланд павялічылася больш чым удвая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ну кайф жа!» Каментатарка «Беларусь 5» Дарына Запольская адпачывае ў Францыі ФОТА1

«Ну кайф жа!» Каментатарка «Беларусь 5» Дарына Запольская адпачывае ў Францыі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →