У Перу на Дзень св. Валянціна паліцэйскі пераапрануўся ў мядзведзя, каб затрымаць дзяўчыну-наркагандлярку ВІДЭА
Нацыянальная паліцыя Перу звярнулася да нестандартных метадаў, каб затрымаць падазраваную ў гандлі наркотыкамі.
Перуанскі паліцэйскі пераапрануўся мядзведзем і выманіў дзяўчыну-наркагандлярку на вуліцу паветранымі шарыкамі і любоўным лістом, каб арыштаваць яе і канфіскаваць больш за 1000 пакетаў з наркотыкамі ў яе доме, піша выданне Lasexta.
Аператыўнік пераапрануўся ў касцюм мядзведзя і ўзяў у «лапы» паветраныя шары, а таксама плакат з любоўным надпісам нібыта ад тайнага прыхільніка падазраванай. Калі дзяўчына адчыніла дзверы, паліцэйскі паваліў яе на зямлю.
Неўзабаве калегі, якія знаходзіліся побач, абшукалі дом затрыманай і выявілі больш за 1000 скруткаў з наркотыкамі.
Таксама ў кайданках аказалася і маці дзяўчыны, якая дапамагала дачцэ ў яе незаконным бізнэсе.
Каментары