На платформе «Байсол» запусцілі збор сродкаў на правядзенне мерапрыемства ў гонар 106-й гадавіны абвяшчэння БНР і яго анлайн-трансляцыі.
Адзначэнне 106-й гадавіны абвяшчэння БНР падаецца як «працяг традыцыі, закладзенай у 2018 годзе, калі БНР100 адсвяткавалі мітынгам-канцэртам каля Опернага тэатра ў Мінску».
На адзначанне 106-й гадавіны плануецца запрасіць папулярныя беларускія музычныя гурты. Таксама ў якасці гасцей плануюцца эксперты і эксперткі, дызайнеры і дызайнеркі, блогеры і блогеркі, сучасныя беларускія пісьменнікі і пісьменніцы.
Падрыхтоўка для арганізацыі святкавання ўжо ідзе: замоўленая пляцоўка, ёсць дамоўленасці з музычнымі гуртамі і гасцямі.
«Мы ведаем, што з вашай дапамогай мы зможам стварыць святочную атмасферу, аб'яднаць беларусаў і беларусак як у Беларусі, так і за яе межамі. А таксама нагадаць вам і сабе, што нашая сіла ў адзінстве. 106 гадоў таму нашыя продкі здолелі заявіць пра сябе. Мы ўпэўненыя, што і ў нас усё атрымаецца, таму што беларуская салідарнасць — нашая галоўная сіла», — пішуць арганізатары збору.
Каментары
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/337535" - хто гэтую фразу прыдумаў? У саўгасным бараку нават галаву не дадуць падняць на гэтае свята. А за мяжой у свядомых беларусаў і так усё нармальна.