На сённяшняй прэс-канферэнцыі прадстаўніца Кабміна ФРГ Крысціяне Хофман заявіла, што «так званыя выбары ў Расеі» не былі «ні свабоднымі, ні справядлівымі», піша BILD.
«Вынік быў загадзя ясны. Гэта былі недэмакратычныя выбары, — сказала яна. — Панавала атмасфера запалохвання. <…> У Расіі няма свабоды слова».
«Расія, і канцлер ужо казаў пра гэта, цяпер зʼяўляецца дыктатурай і знаходзіцца пад аўтарытарным праўленнем Уладзіміра Пуціна», — дадала Хофман.
Яна рэзка асудзіла правядзенне галасавання на акупаваных тэрыторыях.
На пытанне аб тым, ці будуць улады ФРГ называць Пуціна «прэзідэнтам або кіраўніком», прадстаўнік МЗС ФРГ Себасцьян Фішэр адказаў, што апошнім часам ведамства выкарыстоўвае адно толькі прозвішча Пуцін, без якога-небудзь афіцыйнага тытула.
Каментары