Выпускнікам профільных класаў дазволілі паступаць на адпаведныя спецыяльнасці без экзаменаў
Магчымасць выпускнікам профільных класаў паступаць без экзаменаў на адпаведныя спецыяльнасці ў ВНУ дае пастанова Савета Міністраў № 197 ад 21 сакавіка.
Напрыклад, выпускнікі профільных вайскова-патрыятычных класаў змогуць паступаць без экзаменаў у ВНУ на вайсковыя спецыяльнасці. Гаворка ідзе пра Вайсковую акадэмію, вайсковыя факультэты БДУ (на спецыяльнасці «Радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона», «Геаінфармацыйныя сістэмы») і БДУІР («Сістэмы і сеткі інфакамунікацый», «Радыёсістэмы і радыётэхналогіі»), вайскова-тэхнічны факультэт БНТУ («Эканоміка і кіраванне», «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў») і інш.
Выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці прымуць без экзаменаў у педагагічныя ВНУ, інжынернай накіраванасці — у тэхнічныя ВНУ на інжынерныя спецыяльнасці. Па той жа аналогіі на адпаведныя спецыяльнасці без экзаменаў змогуць паступаць выпускнікі профільных класаў аграрнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці.
Каментары