Сілавікі затрымалі за каментарый пра тэракт у «Крокусе» жыхара Капыля
Сілавікі справаздачыліся пра затрыманне жыхара Капыля: мужчыну сталага веку жорстка затрымалі і паклалі на падлогу. Відэа з ім зʼявілася ў блізкім да сілавікоў канале.
Жыхар Капыля пакінуў каментар, у якім выказаў сваё меркаванне, што за тэрактам у Расіі могуць стаяць расійскія ўлады.
Гэта як мінімум 12-ы беларус, якога затрымалі за каментары пра тэракт у Расіі, адзначае Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Каментары