Меркаванні7474

Лявон Вольскі: Чаму яна ніяк не надыходзіць — нашая Перамога?

Лявон Вольскі на сайце Будзьма піша пра нерашучасць як рысу беларускага нацыянальнага характару, а таксама пра салідарнасць, няўдалыя спробы агульнанацыянальных забастовак, вечныя перасцярогі беларусаў («А раптам будзе горш, чым цяпер») і бязрадасную перспектыву, якая пачынае вымалёўвацца ў агляднай будучыні.

Нерашучасьць — наша фірмовая рыса

Нерашучасьць. Такая ж нашая фірмовая рыса, як памяркоўнасьць. Зрэшты, міт пра памяркоўнасьць даўно ўжо разьвеяўся — беларусы часьцяком бываюць вельмі жорсткія. Як адно да аднаго, так і да іншых. Прыклады тут можна не прыводзіць, вы й так усё ведаеце.

Дык вось з той славутай памяркоўнасьцю вырашылі. А што зь нерашучасьцю?

Сам сябе сто разоў лавіў на думцы: а можа, ня трэба нічога рабіць, можа, яно неяк само сабою вырашыцца? І, ведаеце, час ад часу вырашалася. Разрульвалася. Але былі сытуацыі, калі без твайго ўмяшаньня ўсё б пайшло па непрыемным, калі не катастрафічным, сцэнары. І даводзілася ламаць сваю нерашучасьць аб калена й дзейнічаць.

Але так бывае не з усімі і не заўсёды. Вось, здавалася б, сытуацыя патрабуе дзеяньня, прычым, рашучага й неадкладнага. А ён (яна) сядзіць сабе, чакае нечага, магчыма, думае нешта пра тое, што можа быць яшчэ горай, хай, можа быць, усё будзе як ёсьць?..

Менская вясна-96 і заклікі разыходзіцца

Прыгадваецца далёкі 1996-ы. Дзясяткі тысячаў людзей прыйшлі пад тэлецэнтр на Камуністычнай. Паўсюль заклікі: «Ідзем браць тэлевізію, нас шмат, яны нас не адолеюць!». Разгубленыя міліцыянцікі хаваюць вочы і няўпэўнена цярэбяць свае гумовыя дручкі. Вось тут бы ўзяцца, даціснуць, захапіць тэлевізію, выйсьці ў жывы этэр, упэўнена прамовіць правільныя словы, і ўся гэтая маладая дыктатура заваліцца… Не! Арганізатары абвяшчаюць, што акцыя скончаная, заклікаюць разыходзіцца і не паддавацца на правакацыі. То бок, на заклікі «браць тэлевізію». Пабурчэлі незадаволена ды разыйшліся.

Менская вясна 1996. Людзі патрабуюць эфіру для лідэраў апазыцыі. Фота з кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста шосты»

Маршы салідарнасьці толькі ў нядзелю

Ці то не такая даўняя сытуацыя. Абвясьцілі дзень агульнанацыянальнае забастоўкі. Каб паказаць уладзе, на што мы здольныя. Прадэманстраваць нашую еднасьць, рашучасьць і адвагу! І што? Не працавалі прыватныя кавярні, цырульні, крамы, фітнэс-цэнтры, стаматалягічныя клінікі… Іх, дарэчы, потым усіх вылічылі і пакаралі. А што — рабочыя? Што — тыя, хто служыць на дзяржпрэдпрыемствах? Яны ж таксама выходзілі на ланцугі салідарнасьці, на маршы, на акцыі! Яны ж таксама абураныя гвалтам і жорсткасьцю і незадаволеныя дыктатурай. Не. Тут не атрымалася. Выйшлі на працу. Бо — страх перад звальненьнем. І нявыплачаныя крэдыты. Што з гэтым рабіць?

Тэлевізар (пральная машына, пыласмок) сам сябе ж не аплаціць. Таму ня выйсьці на працу не ўяўляецца магчымым.

Таму й маршы салідарнасьці мы праводзім у нядзелю. Бо ў панядзелак трэба ісьці на працу. А потым усе абураюцца: чаму яна ніяк не надыходзіць — нашая Перамога?

Вечныя перасьцярогі

Не, не пішыце нічога ў прэсе пра нашага Дзіму (Яна, Міхася, Якуба)! Ня трэба, гэтае апублічваньне можа яму нашкодзіць! Калі прэса піша пра палітвязьняў, адміністрацыя калёніі шалее і невядома што можа ўтварыць!

Не здымайце мяне на акцыі (канцэрце, маршы)! Так, я тры гады ўжо жыву за мяжой, але часта ежджу на радзіму, таму мне ня трэба гэты розгалас. Няўжо вы не разумееце?

У мяне ў Беларусі засталіся бацькі (брат, сястра,сваякі), таму я нікуды не хаджу і нідзе асабліва не адсьвечваю. Бо — хто ведае, да чаго прывядзе хоць нейкая публічнасьць?

Спадарства, схавайце сымболіку і, калі ласка, не рабіце здымкі! Наступны выканаўца жыве ў Беларусі і ня хоча наклікаць праблемы на сваю галаву. Пастаўцеся да яго з разуменьнем!

Усё ніяк ня вырашымся. Усё пабойваемся. Асьцерагаемся. А раптам гэта? А раптам тое? А раптам будзе горай, чымсьці цяпер? І ніяк не дацісьнем, не пераламаем. Хочацца, але ўвесь час нешта перашкаджае. А яно год ад году ўсё горай ды горай

Што будзе, калі перамогуць тыя, хто не вагаецца?

Але ёсьць і тыя, хто не сумняецца. Рашуча аддаюць загады. Рашуча выконваюць «пастаўленую задачу». Перабудоўваюць нашыя гарады — руйнуюць старое ды ўзводзяць новае, як ім здаецца, «прыгожае і сучаснае». Перапісваюць нашую гісторыю. Майструюць новыя падручнікі, па якіх мусяць вучыцца нашыя дзеці. Пішуць песьні, якія мы мусім «спажываць». Камэнтуюць падзеі са сваёй «адзіна правільнай» званіцы. Зьбіраюцца захапляць Сувалкаўскі калідор. Не вагаюцца. Не перамінаюцца з нагі на нагу. Не рэфлексуюць.

А мы?

А мы ўсё сумняваліся ў сваёй нерашучасьці, не заўважылі — а ўжо трыццаць гадоў мінула! Трыццаць гадоў такога вось жыцьця. Наступным разам абудзімся — а мы ўжо ляжым у акопах пад Сувалкамі, змагаемся з войскамі NATO. Не хацелі, але неяк так атрымалася. 

Сумняецеся? Не стае ў вас рашучасьці супраціўляцца? Дык, будзьце пэўныя, яе хопіць у тых, хто бяз страху і папроку радасна кіне вас (і вашых дзяцей) у бязьлітасную й бессэнсоўную крывавую мясарэзку.

Чытайце таксама:

Лявон Вольскі: Дзе рускі бунт, бязлітасны і бессэнсоўны?

Вольскі: Пра 2014—2019 гады засталося пачуццё брыдкае прыкрасці

Вольскі: Я там быў досыць экзатычнай постаццю са сваімі доўгімі валасамі і беларускай мовай. А народ быў розны

Каментары74

  • Гэта не біном Ньютона
    04.04.2024
    Бо няма беларусаў,.15-20 адсоткаў нацыянальна арыентаваных людзей. Астатнія - рускамірны народ дамбаса. І гэтыя манкурты будуць перамагаць русскій мір, каб здабыць Незалежнасць? Не смяшыце. 
  • Hgtr
    04.04.2024
    Спадар Вольскi! I астатнiя!
    Вы хоць утварыце нацыналiстычны сайт (беларускi)
    А то НН вiдаць баiцца вострыя тэмы закранаць.
    Свободную трыбуну!
  • Квфтр
    04.04.2024
    У беларусау няма свободы слова!
    Трэба больш сайтау!

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →