Грамадства1313

Што вядома пра Уладзіміра Пярцова, які стаў галоўным ідэолагам Беларусі

Апошнія тры гады Уладзімір Пярцоў быў міністрам інфармацыі, а цяпер пайшоў на павышэнне. Яго папярэднік Ігар Луцкі перайшоў на працу ў Савет Рэспублікі. Расказваем, што вядома пра Пярцова.

Пры Пярцове адбыўся поўны разгром незалежных медыя

Пярцоў стаў міністрам інфармацыі ў красавіку 2021 года. Фармальна менавіта пры ім адбыўся поўны разгром незалежных медыя — былі закрытыя Tut.by, «Наша Ніва», БелаПАН і іншыя СМІ. Быў «нармалізаваны» Анлайнер.

Але застаецца вялікае пытанне, ці абраны рэпрэсіўны курс быў персанальнай ініцыятывай Пярцова.

Рэч у тым, што адначасова з прызначэннем Пярцова на пасаду міністра пайшоў на павышэнне яго папярэднік Ігар Луцкі, які стаў намеснікам па ідэалогіі кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

І калі Пярцоў у першыя дні працы міністрам акуратна казаў, што ў Беларусі заўсёды былі і будуць апазіцыйныя СМІ, Луцкі ўпэўнена перайшоў да тэрору ў адносінах журналістаў і рэдактараў.

Цяпер гісторыя-2021 паўтараецца — міністр інфармацыі пераходзіць у крэсла ў Адміністрацыі прэзідэнта і зможа (прынамсі пры жаданні) уплываць на медыяпрастору. Якія планы ў Пярцова і ці пакінуць яму нейкую свабоду дзеяння, будзе зразумела бліжэйшым часам.

Дзесяць гадоў на чале «Міра» 

Уладзімір і Юлія Пярцовы. Фота з сацыяльных сетак

Самы працяглая прыступка ў кар'еры ў Пярцова — дзесяцігадовая праца дырэктарам прадстаўніцтва тэлеканала «Мір» у Беларусі. Ён займаў гэтую няпыльную пасаду з 2010 да 2021, атрымаўшы яе адразу пасля ўдалага шлюбу.

Жонка Пярцова — тэлевядучая Юлія Пярцова, дачка Аляксандра Радзькова. Блізкі да Лукашэнкі чыноўнік быў міністрам адукацыі, працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, а пасля ўзначальваў «Белую Русь».

Пры Пярцове «Мір» не дэманстраваў ніякіх поспехаў. Хоць тэлеканал і трапіў у «сацыяльны спіс», а значыць, быў даступны кожнаму гледачу ў Беларусі, яго рэйтынгі заставаліся мізэрнымі.

Зрэшты, калі на месца Пярцова ў «Мір» прыйшла Вольга Шпілеўская, сітуацыя не змянілася.

Няўдалы досвед у тэлеэфіры

Уладзімір Пярцоў нарадзіўся ў Віцебску ў 1974 годзе. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1990-я ён працаваў у мясцовым Палацы культуры і тэхнікі прафсаюзаў, быў вядучым дыскатэк. Быў сярод стваральнікаў радыёстанцыі «Віцебск». Непрацяглы час працаваў у Расіі, але пасля вярнуўся ў Беларусь.

Пярцоў спрабаваў зрабіць у Мінску кар'еру тэлевядучага, трапіў нават у «Добрай раніцы, Беларусь!», але нешта пайшло не так. Тагачасны кіраўнік БТ Ягор Рыбакоў прызнаваўся, што дуэт Пярцова і Таццяны Сулімавай недастаткова дынамічны для ранішняга эфіру. «У вобразе вядучых прысутнічала нешта, што закалыхвае публіку», — казаў ён.

Пасля Пярцоў узначаліў Гродзенскую абласную тэлерадыёкампанію, пакуль не атрымаў запрашэнне ў «Мір».

Каментары13

  • Так
    08.04.2024
    Белорус з Віцебска, зразумела.
  • Так
    08.04.2024
    Мне цікава, варта пісаць пра паходжанне - гэта праўда. Аднак варта аб'ектыўна прызнаць, што многія беларусы, калі не большасць, адданчыя расейскай справе. І чым далей на усход, тым такі больш.
  • Ёсік2
    08.04.2024
    Акрамя, як несьці бздуру па БТ, і ўсхваляць дырэктара саўгаса, ён не мае аніякага дачыненьня да Беларусі. Мне ўсё роўна, хто ён.

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Усе навіны →
Усе навіны

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента20

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Украінцы адкінулі расіян ад Купянска

Галоўнае
Усе навіны →