Мужчыну, які ішоў па вуліцы, затрымлівалі спецназаўцы з «Тайфуна». Яны выскачылі з белага мікрааўтобуса і павалілі хлопца на зямлю.
На відэа, што апублікавалі сілавікі, затрыманы сказаў, што яго завуць Мікіта, што ў 2020 годзе ён удзельнічаў у акцыі пратэсту і наклейваў налепкі «Краіна для жыцця» ў кавярні, дзе працаваў.
У якім статусе хлопец знаходзіцца, невядома.
Каментары