Грамадства1313

Па даносе чат-рулетчыка з Расіі яшчэ двух беларусаў затрымалі за каментары пра «Крокус». Аднаго з іх моцна збілі

«А маглі і прыстрэліць», — пішуць губазікаўцы.

Скрыншот са стрыму «Палыча» і фота з канала «Беларускі сілавік»

Падчас стрыму ў чат-рулетцы з расійскім блогерам-даносчыкам з нікнэймам «Палыч», які выдаў сябе за ўкраінца, беларус выказаўся пра ахвяр у «Крокусе». Ён сядзеў з сябрам на фоне нацысцкага сцяжка, абодва, выглядае, былі моцна нападпітку, дэманстравалі таксама нацысцкае прывітанне. На пытанне, што яны адзначаюць (яны пілі гарэлку з вялікай бутэлькі), яны адказалі: «Тэракт у «Крокус Сіці Холе».

Два беларуса і блогер «Палыч»

Сёння мужчын затрымалі. Аднаго з іх вельмі моцна збілі — акрамя апухлага твару, з ягонага рота цякла кроў.

«У гэты раз абышліся без вуха, але ёсць нюанс», — так здзекліва жартуе з гэтай нагоды канал «Беларускі сілавік».

Сілавікі паказваюць, што ў аднаго з затрыманых, акрамя ўкраінскай сімволікі, адшукалі яшчэ неанацысцкую — сцягі са свастыкай, кнігі на тэму Трэцяга рэйха і фанацкія налепкі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Стась
    10.04.2024
    Не да канца зразумела, хто ж тут сапраудны нацыст
    - тыя, хто пад газам нешта гаворыу (хай i непрымальнае) ды дэманстравау нацысцкiя сцяжкi
    - альбо тыя г.з. лукашысцкiя "супрацоунiкi праваахоуных органау", якiя збiлi людзей да непазнавальнасцi ды жартавалi з катаваннях, якiя рабiлi пуцiнскiя апрычнiкi, якiя нiчым не лепей за тэрарыcтау з крокуса?

    Дарэчы, канал "Беларускі сілавік" добра вядомы (праз узгадванне у ролiках Майкла Накi) падтрымкай Z-агрэсii, якую расея здейснiла супраць Украiны, i ваенных злачынствау, якiя расейкiя акупанты систэмна здейсняюць пад час гэтай вайны.
  • Шуба качанавай
    10.04.2024
    Ліжуць путлеру яшчэ болей, чым рускія мянты, ахпха. Ну і шакалы губашлепікі
  • Гультай
    10.04.2024
    Mafkees , куда на тебя донести?

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →