Выпусцілі мабільную гульню, натхнёную Зянонам Пазняком
У ёй трэба шукаць агентаў.
Назва гульні — «Агентура». Яна чымсьці падобная да «Мафіі». Аўтар тлумачыць, што яна паўстала як жарт на «агентуру» ад Пазняка. У гульні ёсць беларуская мова, вядомыя лакацыі.
Гульня разлічана на 3-20 чалавек
«У гэтай гульні ёсць тутэйшыя, агентура і лакацыя. Тутэйшыя ведаюць аб лакацыі, а агентура не. Тутэйшыя павінны выявіць агентуру, распытваючы адно аднаго, а шпіёны павінны здагадацца аб лакацыі. Хто першы, той і перамог!» — напісана ў анатацыі.
Спампаваць гульню можна ў Google play і App store.
Каментары
https://www.bielarus.net/archives/2022/06/11/6022