Грамадства2020

«Тым, хто прыехаў пасля лютага 2022-га, ВНЖ не падаўжаюць». Беларускага айцішніка выселілі з Турцыі — што зараз?

Вядомы беларускі тэсціроўшчык, выкладчык Арцём Русаў расказаў, што яму не працягнулі ВНЖ у Турцыі. Ëн жыў там з моманту, як ва Украіне пачалася вайна. З Беларусі ж з’ехаў у 2021-м. Цяпер ён зноў быў вымушаны пакаваць валізкі і ехаць у Грузію. Распыталі Арцёма пра дэталі.

Арцём Русаў страціў ВНЖ у Турцыі. Фота: @rusau.qalife

«Далі 10 дзён на тое, каб з’ехаць»

Арцём амаль два гады пражыў у турэцкім горадзе Кушадасы, працаваў на сябе і на фізічных асоб, не ў найме.

Кажа, што вельмі прызвычаіўся да краіны. Да красавіка 2024 года ў яго не было праблем з дакументамі: так званы турыстычны ВНЖ па даручальніцтве (з рэкамендацыяй мясцовага турка) яму працягвалі тры разы запар — адзін раз на год і два — на паўгода.

«У гэты раз мы падалі заяву на падаўжэнне як звычайна, за тыдзень да сканчэння ВНЖ. Дакументы ўзялі, мы аплацілі пошліну (60 даляраў за яе + 30 даляраў страхоўка). Звычайна ў нашым горадзе гэты быў знак, што ўсё павінна быць добра. Аднак праз тыдзень нас папрасілі прыйсці ў мясцовую міграцыйную службу, азнаёмілі з адмовай, вярнулі грошы і далі 10 дзён на тое, каб выехаць».

Па словах суразмоўцы, у міграцыйнай службе ім сказалі, што адмаўляюць усім па турыстычным ВНЖ, хто першы раз афармляў дакумент пазней за люты-сакавік 2022-га.

«У саміх паперах напісана, што мы не адпавядаем патрабаванням закона 6458 (Закон аб замежніках і міжнароднай абароне — НН), але якім канкрэтна — у дакуменце не згадваецца. Трэба разумець, што ў краіне існуе такое паняцце як «турэцкі рандом». Шмат якія моманты заканадаўства трактуюцца органамі кіравання гарадоў і правінцый па-рознаму».

У міграцыйнай службы Арцёму паведамілі, што пасля адмовы ён мае права падавацца на ВНЖ зноў праз тры месяцы.

«Можна спрабаваць атрымліваць студэнцкі ці працоўны ВНЖ, але яны патрабуюць абавязковай візы перад гэтым, якую трэба атрымаць у іншай краіне», — каментуе Арцём.

Суразмоўца кажа, што ў яго горадзе — «суцэльныя адмовы» па падобных прычынах. Праблема закранула беларусаў і ў іншых гарадах.

«Наша Ніва» звязалася з яшчэ двума беларусамі, якія апынуліся ў падобнай сітуацыі ў Турцыі. Фармулёўка адмовы ў працягу ВНЖ — такая ж, як у Арцёма.

«Я ведаю, што нехта спрабуе перападацца ў іншых гарадах. Нехта падае апеляцыю, чакае судоў, але гэта не мой варыянт: трэба рухацца далей».

На думку Арцёма, такія несправядлівыя рашэнні маюць палітычнае адценне:

«У Турцыі цяпер крызіс. І той жа рост цэнаў на арэнду, напрыклад, спрабуюць павесіць на замежнікаў, але не на вар'яцкую інфляцыю».

Мы звярнуліся па каментар у міграцыйныя турэцкія органы і арганізацыі, якія дапамагаюць замежнікам з легалізацыяй.

«З сакавіка 2022 года для турыстычнага ВНЖ патрэбна больш доказаў»

У Кансультацыйным цэнтры для замежных грамадзян (Foreign Citizens Advice Centre) нам расказалі, што з сакавіка 2022 года тыя, хто падае заяўку на атрыманне дазволу на жыхарства на падставе турызму, павінны падаваць больш доказаў сваёй турыстычнай дзейнасці — напрыклад, квіткі на самалёт і бронь гасцініц.

«Гэтыя правілы распаўсюджваюцца на ўсіх, і ніякія канкрэтныя нацыянальнасці тут не выдзяляюцца. У гэтым выпадку адмова на ВНЖ азначае, што заяўнік не адпавядае патрабаванням да канкрэтнага дазволу на жыхарства», — расказалі ў арганізацыі, не адказаўшы, чаму раней гэты самы чалавек з такім жа пакетам дакументаў ВНЖ атрымліваў, а цяпер яму адмовілі. «Замежнік можа падаць апеляцыю на рашэнне па адмове, але не можа заставацца ў Турцыі, пакуль апеляцыя разглядаецца».

У Кансультацыйным цэнтры таксама адзначылі, што ў Турцыі існуюць і іншыя шляхі атрымання ВНЖ: «Чалавек можа купіць нерухомасць, або атрымліваць дзяржаўную пенсію, або інвеставаць у Турцыю, а таксама скарыстацца некаторымі іншымі магчымасцямі, уключаючы падачу заявы на атрыманне дазволу на працу».

З гэтага спісу апошняя опцыя тэарэтычна магла пасаваць Арцёму, але ён зноў падкрэслівае: «Праблема ў тым, што той жа працоўны ВНЖ робіцца праз працоўную візу ў іншай краіне, а ў Беларусь вяртацца я не планую для гэтага па зразумелых прычынах. А працы для айцішнікаў у самой Турцыі няма, асабліва для замежных».

Таксама нядаўна стала вядома, што Турцыя запусціла сваю праграму віз для «лічбавых качэўнікаў». З абавязковых патрабаванняў: пацверджанне аддаленай працы і штомесячны заробак ад трох тысяч даляраў ЗША.

«Думаю, рухацца ў бок ЕС ці ЗША»

Арцёма засмучае становішча беларусаў у сённяшнім свеце: «Мы і не рускія, і не ўкраінцы. Шмат якія праграмы падтрымкі для нас недаступныя (у краінах Азіі — тым больш), а нехта лічыць нас памагатымі тэрору. У Турцыі, напрыклад, шмат хто нас не ўспрымае як асобную краіну, а па змоўчанні лічыць Расіяй.

У сакавіку 2022-га мяне не пусцілі ў Польшчу з Украіны, сказаўшы, што я магу вяртацца ў Беларусь, там вайны няма. Пазней я хацеў атрымаць візу па праграме PBH, але як толькі пачаў прапрацоўваць пытанне, яе зачынілі.

Цяпер я паехаў у Грузію. Але разумею, што гэта не краіна для ПМЖ, а часовае сховішча. Думаю рухацца ў бок ЕС ці ЗША ў будучыні».

Каментары20

  • Вадзім
    17.04.2024
    Білет у полк, сам та ты ў палку? Ці заданаціў хоць раз?
  • Вільня будзе вольнаю!
    17.04.2024
    Білет у полк, Каліноўскі змагаўся на сваёй зямлі ды змагаўся за сваю радзіму, за Літву. А сёння, тыя хто ганьбіць яго імя, збеглі з Радзімы ды ваююць за тых,чым продкі некалі здрадзілі Літве, ды дапамаглі Маскве ўтварыць з Літвы Белоруссію. І толькі дурні з белымі квіткамі, гэнае не разумеюць.
  • Дзякуй Богу, што літвін
    17.04.2024
    Без радзімы, без мовы, без годнасці, без уласнага імя народу, бегаюць па чужых краінах бедаруссы баягузы.

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў10

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Усе навіны →
Усе навіны

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

Брытанская сістэма СПА аказалася зусім дзіравай3

У доме Джэка Нікалсана заўважылі карціну, падобную да «Евы» Суціна. Што за яна?11

Прэм'ер Славакіі пасля паездкі да Пуціна паехаў адпачываць у шыкоўны в'етнамскі гатэль9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў10

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Галоўнае
Усе навіны →