Культура

Сёння ў Зальцбургу адбудзецца спектакль, натхнёны гісторыямі беларускіх жанчын-палітвязняў

Ягоны паказ прымеркавалі да дня нараджэння Марыі Калеснікавай.

Марына Якубовіч на Берлінале ў 2021 годзе. Фота: berlinale.de

Сёння, 20 красавіка, у Аўстрыі, у Зальцбургу адбудзецца прэм’ера монапастаноўкі «Connection», заснаванай на сведчаннях былых палітзняволеных. Аўтаркай спектакля выступіла актрыса і рэжысёрка Марына Якубовіч, паведамляе выданне reform.news.

«24 красавіка будзе дзень нараджэння Марыі Калеснікавай, ужо чацвёрты дзень нараджэння, які яна правядзе ў зняволенні. Вобраз Марыі стаў адным з найважнейшых персанажаў спектакля і, калі можна так сказаць, маім партнёрам па сцэне. І гэты спектакль я вельмі хачу прысвяціць ёй і ўсім беларускім палітвязням і палітвязынкам», — распавядае пра сваю новую працу Якубовіч. 

У працэсе збору матэрыялу да спектакля Марына Якубовіч звярталася да ініцыятывы «Палітвязынка». Дзякуючы дапамозе праекта актрысе ўдалося знайсці шмат інфармацыі і ўзяць інтэрв’ю ў былых палітвязынак.

— Мы размаўлялі з Касяй Будзько, Оляй Рытус, Аланай Гебрэмарыям, — падзялілася Марына Якубовіч. — Таццяна Хоміч шмат расказала пра сваю сястру Марыю Калеснікаву, з якой на дадзены момант ужо больш за год няма ніякай сувязі. І сумесна з неверагодным маладым беларускім драматургам і рэжысёрам МI, мы напісалі п’есу аб палітычных вязнях і палітыках, аб свабодзе і зняволенні, аб рашэннях і наступствах, аб віне і адказнасці, аб сіле і слабасці. Гэта спектакль аб адсутнасці сувязі з палітвязнямі, аб маёй сувязі з Беларуссю і аб сусветнай рэакцыі на нашу сітуацыю, — адзначае тэатральная дзяячка. — Падаецца, у мяне атрымаўся вельмі асабісты спектакль, які ўздымае шмат важных і дыскамфортных пытанняў.

Пастаноўка стваралася ў рэзідэнцыі ад Універсітэта Моцартэум (Зальцбург, Аўстрыя) і Федэральнага міністэрства па еўрапейскіх і міжнародных справах Аўстрыйскай Рэспублікі.

Марына Якубовіч, якая гэтаксама выкладае акцёрскае майстэрства ў Томас Бернхард інстытуце, падкрэслівае, што тэма беларускіх палітзняволеных для яе не выпадковая.

— Гэта тэма для мяне заўсёды была вельмі асабістай і вельмі балючай. На жаль, у цяперашніх рэаліях, амаль праз чатыры гады пасля беларускіх пратэстаў, праз два гады пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, тэма беларускіх палітвязняў амаль знікла з навін, — лічыць рэжысёрка. — Менавіта таму мне хацелася агучыць яе і не даць сусветнай супольнасці забыцца на гэтую праблему.

Пачатак спектакля адбудзецца сёння, 20 красавіка, у Kleine Studio (Mirabellplatz, 1), у 17.00.

Каментары

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?7

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?7

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →