Нечаканы працяг кар’еры Сашы Грэй. Чым цяпер займаецца былая зорка фільмаў для дарослых?
Кар’ера Сашы Грэй у порнаіндустрыі была адносна нядоўгай, але яркай. Саша здымалася ў розных жанрах фільмаў для дарослых 5 гадоў. Акрамя гэтага, яна паспела паспрабаваць сябе ў якасці мадэлі, актрысы, прадзюсаркі, была DJ, грала ў музычным гурце, агучвала персанажаў у камп'ютарных гульнях. Чым Саша займаецца цяпер?
Нягледзячы на тое, што паспяховая кар'ера дзяўчыны ў порна скончылася ажно ў 2011, прыхільнікаў у яе засталося шмат. На акаўнт Сашы Грэй у інстаграме падпісана 2 мільёны чалавек. Яе канал на YouTube мае каля паўмільёна фаловераў. У тыктоку дзяўчына мае 333 тысячы падпісчыкаў.
Саша любіць гуляць у камп'ютарныя гульні і праводзіць стрымы. Але гэта не адзінае, што цікавіць яе.
Нечакана Саша вырашыла паспрабаваць сабе ў якасці фуд-блогеркі. Яна пачала запісваць відэарэцэпты. Напрыклад, у красавіку яна гатавала рыбную севічу з арахісам. Саша расказала, што страва гэта родам з Эквадора.
Найбольш папулярны рэцэпт, які набраў 1,5 мільёна праглядаў, прысвечаны таму, як гатаваць пяльмені. У відэа з рэцэптам баршчу таксама шмат фанатаў.
Здаецца, аўдыторыя ў дзяўчыны амаль не змянілася, бо ў каментарыях шмат настальгіі: «Я настолькі стары, што дажыў, калі Саша Грэй гатуе боршч… Анлайн… Без рэгістрацыі і смс….», «Тым, хто 10 гадоў таму мазоліў руку на Сашу, зараз гатоўка баршчу вельмі спадабаецца. Чакаем, калі пачне гнаць самагон», «Нарэшце можна не зачыняць дзверы ў пакой, калі глядзіш відэа з Сашай».
Хлопцы радуюцца, што зараз на пытанне: «А што ў цябе ў папцы «Саша Грэй»?» можна шчыра адказваць: «Рэцэпты!».
Нехта пажартаваў:
«Я: *забіваю ў гугл «Саша Грэй г…»
Запыты: «Саша Грэй гатуе боршч»
Я: «Так, гэта тое, што мне трэба!»
Хаця, канечне, кагосьці новыя відэа шакіравалі: «Нават відэа з пачатку кар'еры Сашы не так агаломшылі, як гэта», «Я бачыў шмат дзіўных відэа з Сашай. Але спачатку цыбулю, а потым капусту — гэта ўжо перабор», «Так нязвыкла бачыць у руках Сашы бульбу».
Ёсць і тыя, хто шчыра замілоўваецца: «Разам з Сашай мы прайшлі шлях сапраўднай моцнай сям'і — ад юнацкага запалу да хатняй утульнасці».
Каментары