Што напісала даносчыца?
Кіберпартызаны атрымалі доступ да базы даносаў у КДБ за дзевяць гадоў. Ёсць там паведамленні і ад прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Пры чым разабрацца яна прасіла з лукашэнкаўцамі.
«Прашу звярнуць увагу на няспынныя спробы ачарнення маёй асобы ў публічнай прасторы Святланай Вараніцай, намеснікам старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».
Ад майго імя ў чаце канала Святланы Вараніцы пакідаюць каментары. Скрыняць і тут жа выдаляюць. Без спасылак на пост, каб не адсачыць id. А потым агаворваюць мяне. Відавочны спробы аказаць ціск на кіраўніцтва БДПУ з тым, каб я была адлічаная. Прашу абараніць маё сумленнае імя і разабрацца ў сітуацыі, выявіць ачарняльнікаў і правакатараў»,
— пісала Бондарава ў КДБ.
У іншым паведамленні яна дадала, што сярод тых, хто яе цкуе, таксама карэспандэнтка АНТ Святлана Карульская.
Цёркі паміж Бондаравай і Вараніцай здараліся не раз. Вараніцы не падабаецца радыкалізм прарасійскай актывісткі, якая нападае на беларускую мову і спрабуе ўмяшацца ў жыццё кожнай сям'і.
«Замах на маю сям'ю!» Ідэолаг з «Белай Русі» просіць абараніць яе ад Бондаравай
Бягун — Бондаравай: Забылася, як выцоквала набойкамі з ГУБАЗіКа з выглядам аба*ранага янота?
«Хтосьці за ёй стаіць». Чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву
Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву
«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву
Каментары
Рабiць паклёп , заудаваць кагосьцi