Грамадства2424

«Ніколі не выганяйце чалавека на вуліцу»: Ілля Дабратвор скончыў эксперымент з жыццём у машыне

Ілля Дабратвор скончыў эксперымент і больш не жыве ва ўласнай машыне — аб гэтым ён распавёў у сваім блогу. Былы актывіст пацвердзіў «Нашай Ніве», што ўжо з'ехаў на кватэру, але тыдзень пасля гэтага апамятаваўся.

Ілля Дабратвор. Скрыншот відэа на яго YouTube-канале

Падводзячы вынікі месяца жыцця ў літаральным сэнсе на вуліцах Варшавы, Ілля падкрэсліў, што складана яму было ў першую чаргу псіхалагічна.

— Нейкія побытавыя пытанні адыходзяць на другі план, усё гэта можна вырашыць — памыцца, паесці. Псіхалагічна складана жыць у машыне, нават ворагу такога не пажадаю. Нявызначанасць, неразуменне таго, што будзе заўтра, як яно будзе…

Пры гэтым Ілля сцвярджае, што знаходзіўся ў больш лайтовых умовах, чым шмат хто з вымушаных жыць на вуліцы людзей.

— Я разумеў, што магу саскочыць з гэтага і пайсці ў нармальнае жыллё. Але з іншага боку — ну які я мужык, калі не вытрымаю?

Мужчына кажа: жыць у машыне атрымалася больш дорага, чым у кватэры. Ён жартуе, што сваім прыкладам паказаў, што значыць жыць на працы (Ілля працуе таксістам).

— Ты не высыпаешся, стамляешся, прадукцыйнасць на мінімуме. Ты ўвесь час хочаш спаць. Нармальна ты ў машыне не паспіш, дзе б яна не стаяла — калі гэта не ў лесе.

Ілля звычайна працуе па начах, а днём спіць. Але ж мегаполіс жыве ў іншым рытме: днём побач з машынай ходзяць людзі, ездзіць транспарт — таму моцна заснуць немагчыма.

Пачынаў эксперымент мужчына яшчэ калі было даволі холадна.

— Ты прыязджаеш на нагрэтай машыне, дзве гадзіны спіш. Праз дзве гадзіны машына астывае. Ты прачынаешся ад холаду, уключаеш яе хвілін на 10, выграваеш, выключаеш, спрабуеш зноў заснуць.

Ілля рэзюмаваў: спаць трэба ў ложку. Ён падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго падчас эксперыменту, пісаў яму словы падтрымцы і нават прапаноўваў пажыць у сябе.

— Дзякуй, але мэтай эксперыменту было не пажыць дзесьці — такая магчымасць у мяне заўсёды была. Ніколі не выганяйце людзей на вуліцу, бо на вуліцы сапраўды цяжка.

Нагадаем: жыць у машыне, на якой ён таксаваў, Ілля Дабратвор пачаў у маі. Ён тады абвінавачваў былую жонку (маці сваіх 5 дзяцей) у тым, што яна выгнала яго на вуліцу праз крытыку Каардынацыйнай рады, куды Іна тады балатавалася.

Іна і Ілля Дабратвор разам з дзецьмі. Фота з асабістага архіву Іны

Іна Дабратвор «Нашай Ніве» тады распавяла пра сваё бачанне сітуацыі. Яна сцвярджала, што не жыла разам з былым мужам больш за два гады. Але ў нейкі момант таго папрасілі з'ехаць з арэнднай кватэры, а хутка адшукаць новую не атрымлівалася. Старэйшая дачка вельмі хвалявалася за тату, таму Іна, каб супакоіць дзяўчыну, дазволіла Іллі пажыць нейкі час у іх кватэры. І ён сапраўды пераехаў да былой жонкі і дзяцей на некалькі месяцаў. Але скончылася ўсё тым, што яму зноў давялося з'ехаць.

Каментары24

  • Абармот
    06.06.2024
    Так а что ж этот клоун, которому все плохо в Варшаве, до сих пор в рб не вернулся? Или тот цирк уже кончился?
  • Acab
    06.06.2024
    Вось спадар Ільля кажа, што спаць трэ ў ложку. І я са спадаром Ільляшом схільны пагадзіцца.
    А вось што за рагуляцыі перашкаджаюць зьяўленьню каморак-ложкаў падобных да скрынак захоўваньня, але з вэнтыляцыяй і гукасьветлаізаляцыяй, дзе можна выспацца, я ня ведаю.
    Ў Японіі ёсьць
  • Лютавер
    06.06.2024
    Илья комедиант.

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Усе навіны →
Усе навіны

Рэспекты ад дактароў і спецыфіка ў войску. Прынцыпова беларускамоўны юнак расказаў, як ён адслужыў9

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

Стала вядома, колькі бонусных выплат атрымаў у 2024 годзе генеральны дырэктар «Беларуськалія»3

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на папулярныя песні. Выбар некаторых артыстаў здзіўляе

Галоўнае
Усе навіны →