Спорт1414

«Чакаў убачыць іншае, а тут томная абыякавасць» — расійскі журналіст пра атмасферу матча Беларусь — Расія, які назвалі «гульнёй года»

«Здалося, што ў Беларусі ў прынцыпе на білбордах прасоўваюць толькі казіно і букмекерскія канторы», напісаў расійскі журналіст у рэпартажы з гульні, што, праўда, не без налёту паблажлівасці да «братоў меншых» у спартыўным і палітычных сэнсах.

Фота: championat.com

Расійскі журналіст Дзмітрый Зімін наведаў таварыскі футбольны матч Беларусь — Расія, што прайшоў учора на стадыёне «Дынама» ў Мінску і скончыўся разгромам беларусаў з лікам 0:4. Сваімі ўражаннямі ён падзяліўся ў рэпартажы на сайце Championat.com.

Для зборнай Беларусі, якая пасля ўварвання Расіі ва Украіну вымушаная праводзіць матчы на нейтральным полі, гэта была першая гульня за два з паловай гады на сваім полі. Расія, адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў, гуляе толькі таварыскія паядынкі, і матч з беларусамі стаў другой за два гады гульнёй з еўрапейскім супернікам.

«Першапачаткова я чакаў убачыць іншае. Як мінімум — вялікая рэкламная цікавасць да гульні. Зразумела, што Расію складана назваць топ-супернікам, улічваючы, што Беларусь гуляе ва ўсіх міжнародных турнірах. Але як мінімум ёсць гістарычная сувязь і адсутнасць таварыскіх матчаў на працягу пяці гадоў. Не кажу ўжо пра фігуры Карпіна [вядомы ў мінулым футбаліст, сёння — галоўны трэнер — НН], Аляксея Міранчука, Сафонавай [зоркі сённяшняй зборнай — НН].

Аднак вынік — мінімум вулічнай рэкламы, што будзіць цікавасць. Здалося, што ў Беларусі ў прынцыпе на білбордах прасоўваюць толькі казіно і букмекерскія канторы. Законы бізнэсу, тут без асуджэнняў.

Так, гэта не перашкодзіла сабраць амаль поўны стадыён. А багатыя людзі нават не шкадавалі грошай, каб трапіць на матч. З цікавай сітуацыяй сутыкнуўся ля кас: працавала ўсяго пара вокнаў, невялікія чэргі рухаліся павольна, затое прадпрымальны мужчына прапаноўваў лепшыя месцы. За 5 тысяч расійскіх рублёў (180 беларускіх) — і ледзь не ў любой існуючай валюце. Тыя, каму было лянота стаяць па паўгадзіны, здаваліся і куплялі. Хоць звычайныя каштавалі ў два-тры разы танней. Як кажуць тут: бізнэс па-беларуску.

Але крыху больш сумная карцінка ўнутры. Там чакаў убачыць кучу людзей у мясцовай атрыбутыцы ці хаця б са сцягамі, якія весяляцца, спяваюць песні і збіраюцца падтрымліваць сваю каманду. Можа, такое чакаеш паглядзець у любой краіне, куды прыязджаеш у госці. Але замест гэтага — нейкая томная абыякавасць. На людзей у футболках зборнай або са сцягамі накідваліся з камерамі як на нейкі рарытэт.

Падалося, што заўзятараў у футболках клубаў расійскай прэм'ер-лігі было нават больш, чым тых, хто ў гэты дзень вырашыў ідэнтыфікаваць сябе з Беларуссю не толькі ў душы, але і ў адзенні. Хоць перад пачаткам матчу з'явіўся сюжэт нібы з 2000-х: на арэну амаль строем зайшлі мужчыны ў вайсковай форме, надзелі на сябе швэдры з беларускай айдэнтыкай і адправіліся на трыбуны. Балельшчыкі, па якіх мы засумавалі.

Фота: championat.com

Яшчэ перад гульнёй я зайшоў у каментары і ўбачыў парадаксальную перапіску. Хтосьці спытаў: дзе можна купіць форму зборнай? Адказ: нідзе ці не ведаем. … Наогул, парадоксаў хапала. Напрыклад, у раёне стадыёна за тры гадзіны да пачатку матча пачалі абмяжоўваць продаж алкаголю. Затое на самім стадыёне, калі ласка. Піва карысталася вялікім попытам. Але ўсё культурна — уласна, інакш і не магло быць.

Фішка праўладных мерапрыемстваў: трымаць дзяржаўны сцяг дагары нагамі. Фота: championat.com

Яшчэ адзін дзіўны факт. Проста ў будынку стадыёна працуе рознага роду бізнэс: поўнафарматны бар унізе, куды можна трапіць, нават калі ў цябе няма білета, салон прыгажосці — туды, верагодна, таксама. Але пры гэтым да 20:00 быў зачынены ледзь не адзіны магазін, дзе можна купіць мерч. Таксама, мабыць, бізнэс па-беларуску.

Пры гэтым мінулае заваблівала. Здзівіўся, наколькі ў Беларусі каштоўная настальгія. І яе нават спрабуюць перадаваць наступным пакаленням. Вось размова ў чарзе на аўтограф да Білялетдзінава, Аленічава, Цітова [зоркі пачатку 2000-х — НН].

Фота: championat.com

— Глядзі, гэта легенды зборнай Расіі. Раней бачыў іх толькі па тэлевізары, — з гонарам сказаў мужчына свайму маленькаму сыну.

Той кінуў позірк, адвярнуўся і працягнуў есці марозіва. Эмоцыі бацькі, які стаяў у чарзе на спякоце, яго асабліва не цікавілі. Хоць, здавалася, гэта як раз тое, што магло. Зноў жа, пытанне да арганізатараў.

На 20-тысячны стадыён — усяго некалькі забаўляльных зон. І там альбо прадаюць футболкі, альбо піва з бургеры, альбо фоткаюцца. Окей, яшчэ адна зона з ударамі па мячы ў імправізаваны дартс. Наўрад ці гэта ўразіць большасць.

А зараз дадайце да ўсяго гэтага тую самую адсутнасць міжнародных матчаў у Мінску. Беларусь гуляе дзе заўгодна, але не ў сябе дома. Такія ўмовы УЕФА па допуску. А яшчэ каманда пасля прыходу новага трэнера моцна абнавілася. Тыя, з кім размаўляў, шчыра прызнаваліся, што нават не ведаюць большасць гульцоў зборнай, якая ў нейкі момант мела тэарэтычныя шанцы выйсці на Еўра-2024.

А ў перамозе Расіі над такім супернікам няма нічога гераічнага. Беларусь, нягледзячы на добры шанец і магчымасці да прагрэсу, хутчэй топчацца на месцы. Але пытанні можа задаваць толькі сама сабе.

Каментары14

  • ром
    08.06.2024
    здаецца аутар хоча каб руским морды били))??
    я бы таксама быу абыякавы...бо свае супрать сваих грають.. эта нармальна!
  • Чаго ж ты за сваіх браццяў не паехаў у рашысцкі акоп, разым бы чарназём там еў)
    08.06.2024
    ром, а вось і рюzкі мышыбрацця вылез))
  • маўклівы беларускі пратэст?
    08.06.2024
    няблага. але лепш бы прагаласавалі нагамі

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе3

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →