Грамадства33

Беларускія ўлады рыхтавалі раскладку мінаў «Лепесток» з польскага боку мяжы — Байпол

Байпол расказаў версію, што стаіць за забойствам польскага вайскоўца на беларуска-польскай мяжы.

 Польскі вайсковец атрымаў нажавое раненне 28 траўня падчас спынення спробы групы агрэсіўных мігрантаў прарвацца з беларускага боку

Байпол піша, што Масква зʼяўляецца перавалачнай базай мігрантаў з Афрыкі і Азіі ў краіны Еўрасаюза. Мігрантаў дзеляць на тых, хто паедзе ваяваць ва Украіну, і тых, хто паедзе ў Беларусь ствараць міграцыйны крызіс на мяжы. 

Паводле былых сілавікоў, у Мінску ў раёне Уручча на базе вучэбнага цэнтра «Дынама» мігранты праходзяць навучанне ў інструктараў спецпадраздзялення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь — Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (ВЧ 1250). 

«Мігранты навучаюцца выбуховай справе, як арыентавацца ў лесе, непрыкметна перасоўвацца па сцежках, рабіць праходы ў плоце, карыстацца компасам. Пасля навучання мігранты дзеляцца на групы 10-12 чалавек і перавозяцца на мяжу з Польшчай у размяшчэнне памежных застаў», — сцвярджае Байпол. 

Паводле былых сілавікоў, 28 мая 2024 года спецслужбамі Беларусі на беларуска-польскім участку мяжы ў раёне вёскі Дубічы Царкоўныя была запланаваная правакацыя. 

Некаторым мігрантам раздалі нажы і навучылі імі карыстацца. Акрамя таго, са складоў былі дастаўленыя супрацьпяхотныя фугасныя міны «Лепесток» (ПФМ-1) вытворчасці СССР. Характэрнай рысай дадзенай міны зʼяўляецца тое, што яна пры выбуху практычна не ўтварае забойных аскепкаў і наносіць пашкоджанне толькі таму, хто на яе наступіў.

«Дадзеныя міны ў колькасці каля 30 штук мігранты павінны былі раскідаць ужо на польскай тэрыторыі для таго, каб справакаваць падрыў каго-небудзь, каб абвінаваціць Польшчу ў выкарыстанні мін супраць мігрантаў. У беларускім грамадстве загадзя запушчаны слых, што палякі замініравалі мяжу. Аднак падчас спробы прарыву мяжы міны не ўдалося пераправіць на польскі бок, адзін з мігрантаў ударыў польскага салдата 1-й бранятанкавай брыгады Матэвуша Сітака нажом, ад чаго той пазней памёр у шпіталі», — піша Байпол. 

Байпол абяцае назваць прозвішчы тых супрацоўнікаў, хто да гэтага датычны.

Каментары3

  • о
    11.06.2024
    Байпол абяцае назваць прозвішчы тых супрацоўнікаў, хто да гэтага датычны.



    Очевидно сторонники СВО.
  • Мяжа
    11.06.2024
    о, лукашысты не толькі прыхільнікі пуцінскай вайны/сво, але і саўдзельнікі.
  • Галя з Камароу́кі
    11.06.2024
    А чаму не назвалі адразу? Калі ведаеце - выкладайце. І хопіць паводзіць сябе, як "а щас я вам пакажу".

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

Спецпасланнікам па Украіне Трамп хоча зрабіць былога начальніка разведкі

Памёр расійскі прапагандыст Скот Бенет. Сіманьян лічыць, што яго маглі забіць7

Праваабаронцы: Палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнні аб памілаванні

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →