Пра смерць вайскоўца паведамілі польскія вайсковыя органы.
«З глыбокім шкадаваннем развітваюся з нашым салдатам Матэвушам, які, нягледзячы на намаганні лекараў, загінуў пасля бандыцкага нападу пры абароне польскай мяжы. Яго ахвярнасць і адданасць Радзіме з'яўляюцца прыкладам найвышэйшай мужнасці» — напісаў у сацсетцы X міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Жаўнера паранілі нажом мігранты, якія спрабавалі трапіць у Польшчу. Здарэнне мела месца 28 траўня ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Пацярпелага спачатку завезлі ў Гайнаўскі шпіталь, а пазней транспартавалі ў Варшаву. Спачатку паведамлялася, што ягоны стан цяжкі, але стабільны, але сёння з'явілася інфармацыя, што салдат знаходзіцца ў коме і абмяркоўваецца пытанне адключэння яго ад апаратаў жыццезабеспячэння.
Каментары