Бардэла аднак не падтрымлівае адпраўку войскаў у краіну, чаго не выключаў у будучыні прэзідэнт Эмануэль Макрон.
Жардан Бардэла выступіў за пастаўкі ва Украіну боепрыпасаў, неабходных ёй для абароны. Аднак ён пярэчыць супраць перадачы Кіеву ўзбраенняў, якія могуць прывесці да эскалацыі канфлікту, паведамляе Bloomberg.
Бардэла таксама не падтрымлівае адпраўку войскаў у краіну, чаго не выключаў у будучыні прэзідэнт Эмануэль Макрон.
Лё Пэн прадказвае 28-гадоваму Бардэлу пасаду прэм'ер-міністра Францыі ў выпадку перамогі яе правай партыі на будучых парламенцкіх выбарах. Нацыянальнае аб'яднанне атрымала перамогу на выбарах у Еўрапарламент. Макрон пасля паразы заявіў, што распускае Нацыянальны сход і абвясціў датэрміновыя выбары, яны пройдуць 30 чэрвеня і 7 ліпеня.
«Але мая чырвоная лінія не зменіцца: ніякіх абставін, якія б маглі прывесці да наступстваў. Мая чырвоная лінія — гэта саўдзел у вайне», — заявіў Бардэла.
Ён адзначыў, што не мае намеру ставіць пад пытанне абавязацельствы, узятыя на сябе Парыжам, але гаворка ідзе пра пытанне даверу да еўрапейскіх партнёраў і саюзнікаў па НАТА.
«Ідэальны зяць» і зорка TikTok: у Францыі прэм'ер-міністрам можа стаць 28-гадовы палітык
Французскія ультраправыя ціха выдалілі прапановы па паглыбленні супрацоўніцтва з Расіяй
Партыя Мары Лё Пэн разышлася з «Альтэрнатывай для Германіі»
Пра што думаў Макрон, абвяшчаючы датэрміновыя выбары
Многія еўрапейскія ультраправыя ўжо далёка не ультра. А стаўкі Расіі зноў не спрацавалі. Што яшчэ паказалі выбары ў Еўрапарламент
Каментары