У Расіі пенсіянерка атрымала 10 гадоў калоніі за падпал ваенкамата па загадзе махляроў
Яе прызналі вінаватай у здзяйсненні тэракту.
Жыхарку Санкт-Пецярбурга Алену Камарычаву асукдзілі ў 1-м Заходнім акруговым ваенным судзе. Яе прызналі вінаватай у здзяйсненні тэракту і прысудзілі да 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
59-гадовую жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна 7 верасня 2023 кінула тры бутэлькі з запальнай сумессю ў запасны выхад прызыўнога пункта, а затым падпаліла дзверы ваенкамата. Шкоду ацанілі ў 37 тысяч рублёў (440 даляраў), піша BBC.
Па даных следства, пенсіянерка зрабіла гэта па загадзе махляроў у WatsApp. Невядомыя пераканалі жанчыну, што злачынцы спрабуюць выкрасці яе грошы.
Яны вымусілі Камарычаву перавесці на іх рахунак 10 млн рублёў (118 тысяч даляраў) і нават узяць крэдыт.
А затым ашуканцы пераканалі жанчыну падпаліць будынак, у якім нібыта хаваюцца злодзеі. На допыце Камарычава заявіла: яна не ведала, што ў будынку знаходзіцца ваенкамат.
На думку праваабаронцаў, справу неабходна было кваліфікаваць па артыкуле аб наўмысным знішчэнні чужой маёмасці, тады пенсіянерка магла б атрымаць умоўны тэрмін. Аднак следства кваліфікавала дзеянні жанчыны як тэракт. Абвінавачванне запытвала 13 гадоў калоніі.
Увосень 2023 года Расію захліснулі выпадкі падпалаў ваенкаматаў на замову тэлефонных махляроў.
Каментары