«Белпошта» звярнула ўвагу на чарговую ашуканскую схему для падману кліентаў. Зламыснікі накіроўваюць паведамленні на мабільныя прылады са спасылкай на рэсурс у інтэрнэце.
Пры пераходзе на той сайт кліент трапляе на фішынгавы сайт, дзе яму прапануецца ўвесці адрасныя звесткі і аплаціць паўторную адпраўку пасылкі.
«Белпошта» зазначае, што накіроўвае кліентам паведамленні пра паступленне паштовых адпраўленняў толькі інфармацыйнага характару.
Рассыланне паведамленняў, якія паказваюць на неабходнасць аплаты паштовых паслуг па спасылцы ў рэжыме анлайн з наступным уводам даных банкаўскіх плацежных карт, не ажыццяўляецца.
Каментары