За апошні тыдзень стала вядома пра закрыццё адразу дзвюх ВНУ ў краіне. Усе навучальныя ўстановы прыватныя. Настае чарга трэцяй.
Першымі аб ліквідацыі паведаміў Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій (былы БІП), крыху пазней — Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці.
Чытачы таксама распавялі пра магчымыя праблемы ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва, але ў ВНУ інфармацыю пра закрыццё не пацвярджаюць. З гэтага года там усяго толькі не будуць набіраць першакурснікаў, астатнія студэнты працягнуць вучобу.
Журналіст датэлефанаваўся да рэктара Інстытута, кандыдата палітычных навук Аляксандра Гарэліка:
— Я ведаю, што зачыняюцца канкрэтныя ВНУ, але да нас гэта дачынення не мае. Мы функцыянуем.
Адзінае, што сёлета не будзе набору першакурснікаў — Міністэрства адукацыі яго не ўзгадніла. Але інстытут працуе і з першага верасня, як мае быць, будзе ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва адкрыты ў 1993 годзе. Прыватная ВНУ рыхтавала спецыялістаў у галіне эканомікі, кіравання і паліталогіі. У лютым 2021-га ІПП прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю. Сертыфікат дзейнічае да 9 сакавіка 2026 года.
Каментары