Прычынай правалу Байдэна на дэбатах мог стаць час, у які гэтыя дэбаты праводзіліся
Для амерыканскага прэзідэнта важны яго графік працы.
90-хвілінныя дэбаты Джо Байдэна і Дональда Трампа пачаліся ў чацвер а 9-й вечара па мясцовым часе.
Графік Байдэна ж іншы — публічныя мерапрыемствы ён праводзіць з 10 раніцы да 4 гадзін дня. Як піша выданне Axios са спасылкай на памочнікаў Байдэна, за межамі гэтага часовага інтэрвалу або падчас паездак за мяжу ён з большай імавернасцю дапусціць славесныя памылкі і стоміцца.
Нагадаем, падчас тых тэледэбатаў Байдэн выглядаў разгубленым, у час адказаў страчваў ход думкі. Ён выступіў правальна.
60% рэспандэнтаў свежага апытання ў ЗША лічаць, што Байдэна варта замяніць у якасці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі пасля яго выступу на дэбатах. Сам прэзідэнт прызнаў дрэннае выступленне, але пакідаць гонку не плануе.
Байдэн можа зняць сваю кандыдатуру з выбараў, калі на яго націснуць сваякі і сябры. А хто яго можа замяніць?
Рэдакцыя New York Times заклікала Байдэна зняць сваю кандыдатуру з выбараў
60% амерыканцаў хочуць замяніць Байдэна ў якасці кандыдата ад дэмакратаў пасля дэбатаў
Амерыканскія дэмакраты абмяркоўваюць замену Байдэна з-за правальных дэбатаў з Трампам
Каментары