Вераніцы Цапкала, Вользе Карач і яшчэ тром дзеячам завочна далі па 12 гадоў калоніі
У Брэсце аб'явілі завочны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да кіраўніка і ўдзельнікаў «Форуму дэмакратычных сіл Беларусі»: экс-супрацоўніка МЗС Анатоля Котава, актывістак Вольгі Карач і Веранікі Цапкала, а таксама «іншых асоб», паведаміла Генеральная пракуратура.
Анатоля Котава прызналі вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, кіраўніцтве «экстрэмісцкім» фармаваннем і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці.
Вольгу Карач, Вераніку Цапкала, Вадзіма Дзмітранка і Яўгена Вільскага вінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, удзеле ў «экстрэмісцкім» фармаванні, учыненні іншых злачынстваў «экстрэмісцкай» накіраванасці.
«Па сукупнасці злачынстваў усім абвінавачаным прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў, пры гэтым Котаву і Карач прызначаны штраф у памеры 15 тысяч базавых велічынь (600 тысяч рублёў), Вільскаму і Дзмітранку — 12 тысяч і 11 тысяч базавых велічынь (480 тысяч і 440 тысяч рублёў) адпаведна, а Цапкала — 1 тысячы базавых велічынь (40 тысяч рублёў)», — паведамілі ў пракуратуры.
Каментары