Чыгунка на некаторых кірунках спазняецца на некалькі гадзін.
У Мазыры моцны вецер павырываў дрэвы, паваліў білборды. Частка горада засталася без электрычнасці і вады.
«Паглядзіце, што адбываецца. А, як страшна!» — перапужана кажа жанчына на адным з відэа, дзе запісаны шторм.
Залева, моцны вецер і град абрынуліся таксама на Гомель. Паваліла дрэвы, градам пабіла машыны.
Моцны вецер бушаваў і ў Асіповічах.
Беларуская чыгунка папярэдзіла, што цягнікі на Гомельшчыне могуць спазняцца на некалькі гадзін з-за непагадзі.
«На ўчастках Беларускай чыгункі Калінкавічы-Жлобін, Калінкавічы-Жыткавічы, Калінкавічы-Славечна, Жлобін-Гомель адбылося падзенне дрэў на чыгуначныя шляхі і лініі электразабеспячэння.
Цягнікі на гэтых напрамках ідуць з адхіленнем ад графіка руху арыентыровачна ад 1 гадзіны да 3 гадзін», — паведаміла чыгунка.
368 населеных пунктаў у Гомельскай вобласці засталіся без электрычнасці праз непагадзь.
Каментары
перапад тэмператур і ўсё такое, таму так - моцны вецер, залевы, град