Для аматараў здаровага ладу жыцця і не толькі. Салодкі і свежы, гэты ягадны напой стане выдатным летнім сняданкам ці перакусам.
Маліны змяшчаюць вялікую колькасць харчовых валокнаў, вітаміна С і марганцу. Усяго адна шклянка малінаў пакрые 50% сутачнай патрэбнасці арганізма ў 30% харчовых валокнаў і вітаміна С.
Гэты ружовы малінава-бананавы смузі — сапраўдны скарб для здароўя. Атрымайце асалоду ад лета ў шклянцы!
На дзве порцыі спатрэбіцца:
- 1/2 шклянкі малін
- 1/2 свежага або замарожанага банана, нарэзанага лустачкамі
- 1/4 шклянкі простага або ванільнага ёгурту
- 3/4 шклянкі міндальнага, соевага ці звычайнага малака
- 1-2 чайныя лыжкі цукру (або па смаку)
Як гатаваць:
- Дадайце маліны і банан ў ёмістасць блендара.
- Заліце міндальным малаком, дадайце натуральны ёгурт і 1 чайную лыжку цукру.
- Узбіце да аднастайнай кансістэнцыі. Разліце па астуджаных шклянках. Смузі гатовы! Для ўпрыгожвання можна накалоць нарэзаны банан і маліну зубачысткай і пакласці на шклянку.
Каментары
дык паглядзелі той трыкутнік пячалі? https://www.youtube.com/watch?v=dtBd9GP3heY
хоць ві так ждалі..так ждалі )