«Колькі за камуналку?» Тыкток уразіла навагодняя ілюмінацыя дома пад Вілейкай
Навагоднія ўпрыгожанні, выбраныя гаспадарамі, каментатары ахарактарызавалі як сапраўднае ўвасабленне дзіцячых мараў.
Ролік з незвычайным домам сабраў у TikTok ужо больш за 1,9 мільёна праглядаў.
Гаспадары ўчастка ў вёсцы Ізбіно Вілейскага раёна (ускраіна Вілейкі) стварылі сапраўдную атмасферу святочнага чарадзейства. Яны не абмежаваліся традыцыйным святочным асвятленнем: тут кожны куточак тэрыторыі ўпрыгожаны тэматычнымі святлодыёднымі фігурамі, якія ствараюць эфект грандыёзнага светлавога шоу.
З боку дарогі мінакоў сустракае вялікая электрычная расцяжка з віншаваннем з Новым годам, якая падкрэслівае святочную атмасферу гэтага месца.
Ваши предложения
Аўтар відэа з гумарам адзначае, што такія маштабныя ўпрыгожанні могуць быць бачныя нават з космасу.
Каментатары пераважна выказваюць захапленне незвычайным падыходам да дэкору, адзначаючы, што гаспадары рэалізавалі мару дзяцінства і ўвасобілі сапраўдную навагоднюю казку.
Аднак не ўсе карыстальнікі аднадушныя ў сваіх ацэнках. Некаторыя практычныя каментатары выказалі цікавасць да таго, наколькі істотна павялічыцца рахунак за электрычнасць уладальнікаў гэтага казачнага дому. Ёсць і тыя крытыкі, які лічаць падобнае ўпрыгажэнне дома безгустоўшчынай.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары