Свет55

У маскоўскім СІЗА знойдзены мёртвым турагент, затрыманы за арганізацыю падарожжаў для геяў

Адвакатцы паведамілі, што яе кліент скончыў жыццё самагубствам. Пры затрыманні ён зведаў катаванні і здзекі. 

Андрэй Котаў. Фота: ВК-суполка «Видеооператор Андрей-Нева»

Пра смерць дырэктара турфірмы «Мен трэвел» Андрэя Котава паведамляе «ОВД-Инфо» са спасылкай на яго адвакатку.

Следчы па справе Котава паведаміў адвакатцы, што мужчына скончыў жыццё самагубствам у камеры сёння прыкладна а 4-й гадзіне раніцы.

Раней Котаў расказваў, што падчас затрымання сілавікі збівалі яго і катавалі электрашокерам. Таксама яны атрымалі доступ да яго тэлефона і здзекаваліся з інтымнай інфармацыі, пераздымаючы экран. У пачатку снежня арыштаванага бізнэсоўца змясцілі ў карцар.

Котава абвінавачваюць па справе аб «арганізацыі экстрэмісцкай супольнасці» і ўдзеле ў ёй (ч. 1 і 2 арт. 282.2 КК РФ). Паводле следства, 48-гадовы турагент здзейсніў злачынства, «накіраванае супраць канстытуцыйнага ладу і бяспекі дзяржавы».

Паводле адвакаткі, з матэрыялаў справы незразумела, якім чынам Котаў мог удзельнічаць у неіснуючай «экстрэмісцкай ЛГБТ-супольнасці».

Котаў займаўся арганізацыяй тураў для геяў па Волзе і ў Егіпет. Аднак следчы далучыў да справы матэрыялы з асабістай перапіскі затрыманага, якія ніяк не звязаны з арганізацыяй тураў для мужчын.

Блізкі да расійскіх сілавікоў канал «ВЧК-ОГПУ» сцвярджае, што Котаву незадоўга да гібелі было прад'яўлена абвінавачанне ў вырабе дзіцячага порна. Ён быццам бы таемна здымаў на свой мабільны тэлефон непаўналетніх хлопчыкаў у раздзявалках спартыўных клубаў. Канал таксама сцвярджае, што вядома як мінімум, пра два эпізоды.

Год таму Вярхоўны суд Расіі абвясціў неіснуючы «Міжнародны грамадскі рух ЛГБТ» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў яго дзейнасць у Расіі. Пасля гэтага сілавікі распачалі справы аб экстрэмізме супраць уладальнікаў і супрацоўнікаў бараў у Арэнбургу і Кіраве, дзе праводзіліся вечарынкі з удзелам дрэг-артыстак.

Каментары5

  • Кира
    29.12.2024
    экстремистское сообщество натуралов , а что вас так возбудило? Слово гей, или что что тур по Волге? Так почитайте какие оргии там устраивают скрепные путинские олигархи на своих яхтах.
  • Буёк гейдукевіча
    29.12.2024
    П..арасы катуюць геяў.
  • Гы
    29.12.2024
    экстремистское сообщество натуралов , вы пра бэташнага Тура? :)

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Усе навіны →
Усе навіны

У студзені будзе цэлых 11 выходных

Беларуска вельмі хацела ў Парыж. Ёй давялося падаваць дакументы на візу пяць разоў за год2

Торт «Селядзец пад шубай» за 16,99 апынуўся ў цэнтры гарачых спрэчак6

У Смаленскай вобласці гарыць нафтабаза пасля атакі беспілотнікаў2

Вяселле і драма кахання года, самы гучны зліў і нечаканае вяртанне — асноўныя людзі і падзеі 2024 года6

Гардон заявіў, што гістарычная сустрэча Трампа і Пуціна па Украіне сарвалася30

Ці трэба мыць цытрусавыя? Адказ здзівіць9

Ціханоўская пачне сваю віншавальную прамову за 12 хвілін да Новага года32

За «экстрэмізм» судзяць героя публікацыі «СБ» тыднёвай даўніны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі3

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі

Галоўнае
Усе навіны →