Здароўе1919

«Радуйцеся, с*кі!» Чым скончыўся скандал паміж гінекалагіняй-блогеркай і пацыенткай прыватнага медцэнтра?

Мінчанка абурылася, што гінекалагіня пачала крытыкаваць яе ў сваім блогу ў інстаграме. Доктарка-блогерка ў адказ абвінаваціла былую пацыентку ў арганізацыі цкавання ў інтэрнэце. У канфлікце разбіралася нават Мінздароўя. Нядаўна стала вядома, чым усё скончылася.

Доктарка-блогерка Алена Вайцяховіч. Фота з яе інстаграму

Нагадаем, з чаго пачалася драма. Каля двух месяцаў таму мінчанка прыйшла ў прыватны медыцынскі цэнтр «МедАвеню» да гінекалагіні зрабіць біяпсію эндаметрыя. На сайце было пазначана, што маніпуляцыя каштуе ад 65 рублёў. Але на касе жанчына пачула суму ў два разы большую — 147 рублёў. Яна пацікавілася, чаму так — высветлілася, што доктарка пазначыла, што была і біяпсія, і кансультацыя. Кліентка абурылася, бо лічыла, што ніякай кансультацыі не было, але заплаціла.

Праз пару гадзін жанчына пабачыла, што гінекалагіня абмяркоўвае сітуацыю ў сваім блогу ў інстаграме. Доктарка Алена Вайцяховіч мае больш за 42 тысячы падпісчыкаў.

— Калі пацыент прыходзіць да мяне, ён адразу разумее, што кошт маіх прыёмаў нестандартны, ён вышэйшы за нейкія класічныя тарыфы па Мінску, — казала доктарка-блогерка.

Гінекалагіня абуралася тым, што «дзьмула чалавеку ў адно месца», а яе працу абясцэнілі. Але, мяркуючы па тлумачэннях доктаркі, яна падчас біяпсіі не праводзіла кансультацыю, а проста супакойвала пацыентку.

Алена пазіцыянавала сябе як «доктара не для ўсіх» і раіла тым, хто не гатовы плаціць шмат грошай, звяртацца ў паліклінікі. Пацыентка пакрыўдзілася і напісала скаргі ў розныя інстанцыі. Канфлікт актыўна абмяркоўвалі ў інстаграме, а ў тыктоку відэа на гэту тэму збіралі сотні тысяч праглядаў.

І вось што было далей. Медыцынскі цэнтр «МедАвеню» публічна ніяк не рэагаваў на канфлікт — у допісах, пад якімі з’яўляліся патрабаванні растлумачыць сітуацыю, проста закрывалі каментарыі.

Алена Вайцяховіч распавядала ў сторыс, што размова з былой пацыенткай у медцэнтры не атрымалася, а скандальная гісторыя дайшла ўжо і да Мінздароўя.

Сама гінекалагіня першыя дні пагражала напісаць заяву ў міліцыю за арганізацыю цкавання ў інтэрнэце. А ў шапцы акаўнту пазначыла, што пойдзе ў суд з пацыенткай. Але ў хуткім часе рыторыка доктаркі змянілася — яна пачала казаць, што не хоча марнаваць сваю энергію.

Раптоўна яна паведаміла падпісчыцам, што сыходзіць у адпачынак на два месяцы (адзін з іх прыйшлося браць за свой кошт). Мяркуючы па далейшых сторыс доктаркі-блогеркі, гэта было не яе жаданне, а патрабаванне медыцынскага цэнтра, якому патрэбны быў час на прыняцце рашэння.

Алена таксама паскардзілася на тое, што ў яе з’явілася яшчэ адна праблема праз блогерства. На старонцы Вайцяховіч ёсць жартаўлівае відэа на тэму таго, чым яна займалася вольны час на працы: на відэа гінекалагіня спявае ў датчык апарата УГД песню спявачкі Ганны Асці «Царыца».

— Праз гэтае відэа некаторыя канкурэнтныя цэнтры Мінска вырашылі паскардзіцца ў санстанцыю. Як гэта я спяваю ў датчык.

Сама доктарка лічыць, што ў такім «мікрафоне» няма нічога крамольнага, бо яго ўсё роўна дэзынфіцыруюць. Пры гэтым пад відэа ёсць каментарый «Супер» ад афіцыйнага акаўнта «МедАвеню».

Чакаючы канчатковага рашэння свайго працадаўцы, Алена марыла аб тым, каб пайсці на кастынг шоу «Фактар.Бай».

Нядаўна Вайцяховіч распавяла, што 1 жніўня яна выходзіць на працу, а ўжо 17 жніўня яе звальняюць — дакладней, не працягваюць кантракт. Пры гэтым гінекалагіня падкрэсліла: гэта не патрабаванне Міністэрства аховы здароўя, а рашэнне самога медцэнтра. Эмацыянальныя сторыс яна падпісала «Радуйцеся, с*кі!».

Далей Алена паведаміла, што з 1 верасня з радасцю ўладкуецца ў медыцынскі цэнтр на чвэрць стаўкі і прывядзе з сабой сваіх пацыентак.

Але, верагодна, яе планы змяніліся. Цяпер гінекалагіня займаецца сеткавым маркетынгам у «Грынвэй» і агітуе падпісчыц да яе далучацца. Кажа, што яе мэта — пачаць зарабляць па 10 тысяч рублёў штомесяц.

Каментары19

  • Да уж
    24.07.2024
    Бывает, звезду словила
  • Барышня
    24.07.2024
    Эх, жалко вы не написали, как она на свой день рождения клянчила у подписчиц подарки и деньги на новый айфон. Чат завела, скриншоты переводов требовала. А потом еще несколько дней возмущалась, как все ее не ценят и даже на новенький айфон не смогли скинуться. А вот если бы каждый из 40 тысяч подписчиков хоть по баксу скинул бы, она б и машину смогла б купить)))) Очень смешно ее бомбило
  • Михаил
    24.07.2024
    У нее теперь есть возможность работать в поликлинике, теперь для всех)))

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе3

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў1

Улады Літвы не выключаюць тэракта на борце самалёта DHL, які ўпаў у Вільні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →