Свет11

Кіраўнік МЗС Ізраіля рэзка адказаў на пагрозы Эрдагана і апублікаваў здзеклівы калаж

Ісраэль Кац параўнаў прэзідэнта Турцыі з Садамам Хусэйнам.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Paul Ellis / Getty Images

Ісраэль Кац параўнаў Рэджэпа Таіпа Эрдагана з Садамам Хусэйнам і папярэдзіў пра наступствы магчымай атакі на Ізраіль. Раней Эрдаган параўнаў прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху з Адольфам Гітлерам, паведамляе Deutsche Welle.

«Эрдаган ідзе па слядах Садама Хусэйна і пагражае напасці на Ізраіль. Хай ён успомніць, што там (у Іраку) адбылося і чым усё скончылася», — напісаў Кац у сацсетцы Х позна ўвечары нядзелі, ілюстраваўшы сваё паведамленне фотакалажам дзейнага турэцкага лідара і былога прэзідэнта Ірака.

Хусэйн быў пакараны смерцю ў канцы 2006 года паводле прысуду Вярхоўнага суда Ірака.

Некалькімі гадзінамі раней турэцкі прэзідэнт заявіў, што Турцыя можа «ўвайсці» ў Ізраіль, як яна ўжо рабіла ў мінулым з іншымі краінамі і тэрыторыямі. Эрдаган не ўдакладніў, якога роду ўмяшанне ён прапануе. «Мы павінны быць вельмі моцныя, каб Ізраіль не мог рабіць гэтыя недарэчныя рэчы» з Палесцінскай нацыянальнай аўтаноміяй, заявіў ён на сходзе сваёй партыі Справядлівасці і развіцця ў горадзе Рызе.

«Гэтак жа, як мы ўвайшлі ў Карабах, гэтак жа, як мы ўвайшлі ў Лівію, мы можам зрабіць тое ж самае з імі (у Ізраілі)», — сказаў турэцкі лідар.

«Няма прычын, па якіх мы не можам гэтага зрабіць… Мы павінны быць моцнымі, каб мець магчымасць зрабіць гэтыя крокі», — дадаў пазней кіраўнік Турцыі ў тэлевізійным звароце.

З пачатку ваеннай аперацыі ізраільскай арміі ў сектары Газа ў адказ на атаку радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС на Ізраіль адносіны паміж Ізраілем і Турцыяй рэзка пагоршыліся. Эрдаган назваў ХАМАС «вызваленчай арганізацыяй» і параўнаў прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху з Адольфам Гітлерам. У сярэдзіне ліпеня турэцкі лідар заявіў, што ягоная краіна больш не пагодзіцца на супрацоўніцтва паміж NATO і Ізраілем, пакуль не будзе дасягнуты трывалы мір на палесцінскіх тэрыторыях.

Каментары1

  • Кац предлагает сдаться
    29.07.2024
    Эрдоган до сих пор не был замечен в склонности к авантюрам.
    Если он куда и войдет, то потом.
    Когда Израиль растеряет всех союзников и остатки репутации.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы43

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →