Сілавікі затрымалі адміністратара групы «Дапамога беларусам за мяжой» адразу пасля вяртання ў Беларусь
На відэа ён кажа, што быў адміністратарам пратэсных чатаў, у тым ліку пабліка ў фэйсбуку «Дапамога беларусам за мяжой».
Сцвярджаецца, што ён нібыта «абражаў Лукашэнку» і супрацоўнікаў сілавых структур. скінуў звесткі свайго аднакласніка ў «Чорную кнігу Беларусі». А таксама нібыта заклікаў людзей да ўступлення ў розныя тэлеграм-каналы і медыі.
Паведамляецца, што мужчына ехаў з Латвіі ў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў Верхнядзвінскім РАУС.
У сацсетках затрыманы падпісаны як Алекс Хахлоў, піша «Вясна».
Каментары