Свет77

Дэпутат нямецкай ультраправай партыі некалькі разоў таемна сустракаўся з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі

Як паведамляе выданне Welt, гаворка ідзе пра дэпутата парламента Саксоніі ад праварадыкальнай «Альтэрнатывы для Германіі» («АдГ») Ёрга Дорнаў. У яго нядаўна выкрылі сакрэтны бізнэс у Беларусі.

Ёрг Дорнаў, сябар праварадыкальнай нямецкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» («АдГ»). Фота: акаўнт палітыка ў фэйсбуку

Паводле выдання Welt, дэпутату прысудзілі штраф памерам 20 822 еўра (каля 75 тысяч беларускіх рублёў) за ўтойванне бізнэсу ў Беларусі.

З 2020 года палітык зарэгістраваны як уладальнік сельскагаспадарчага бізнэсу ў Беларусі. Яго прадпрыемства можна знайсці ў Адзіным дзяржаўным рэестры Беларусі пад назвай ТАА «Цыбулька Бел», якое апрацоўвае некалькі сотняў гектараў у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. «Цыбулька Бел», акрамя гародніны, вырошчвае таксама бахчавыя культуры і карняплоды.

Весці такі бізнэс дэпутатам па законах Германіі не забаронена, аднак Дорнаў не ўказаў сваё прадпрыемства ў дэкларацыі, якую падаваў адміністрацыі зямельнага парламента Саксоніі.

Акрамя таго, Ёрг Дорнаў некалькі разоў таемна сустракаўся з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі і пасля нікому пра гэта не паведамляў, даведалася Welt.

Каментуючы гэтыя таемныя сустрэчы палітыка і ягоны бізнэс у Беларусі, старшыня фракцыі «Левая партыя» ў Саксоніі Рыка Гебхардт сказаў наступнае: «Ніхто не можа проста так паехаць у дыктатарскую Беларусь і заснаваць там сельскагаспадарчы бізнэс, асабліва ніхто з Германіі, бо гэта мае на ўвазе палітычную блізкасць да дыктатуры там».

Паводзіны Ёрга Дорнаў выклікаюць падазрэнні ў тым, што ён абслугоўвае інтарэсы рэжыму Лукашэнкі ў Германіі ў абмен на матэрыяльныя ўзнагароды і лаяльнае стаўленне да яго бізнэсу ў Беларусі, дадае Welt.

Выданне адзначае, што для нямецкага палітыка гэтыя падазрэнні могуць ператварыцца ў вялікія крымінальныя тэрміны.

Каментары7

  • Так
    09.08.2024
    Канешне, пра блакаванне чарговым санкцыі супраць Расіі ці сабатаж паставак зброі Украіне з боку сацыял-дэмакратычнага ўраду з Нашай Нівы беларусы не даведаюцца. Затое модны левы капіпаст пра "ультраправых". Абсалютна неадэкватна чапляць гэты цэтлік толькі на тых, якія не падабаюцца.

    Дарэчы, пра Klaus von Dohnanyi, прарасейскага сацыял-дэмакратычнага ўплывовага палітыка беларусы таксама тут не даведаюцца.
  • Немец мае рускае прозвішча
    09.08.2024
    Нічога дзіўнага. Яны ўсю гісторыю былі разам супраць нас - Беларусі, Польшчы
  • Ага
    09.08.2024
    Як заўсёды расійскі бот адбельвае сваіх расійскіх агентаў сярод нямецкіх ультраправых АДГ.

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд13

Фрыдман: Уся гэтая рыторыка пра ўдзел Лукашэнкі ў перамовах ужо надакучыла ўкраінцам7

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →