У Камарыне паставілі помнік памежнікам, якія патанулі на мяжы з Украінай
Інцыдэнт здарыўся ў лютым 2023 года.
У Брагінскім раёне на ўчастку пагранзаставы «Камарын» на мяжы з Украінай усталявалі помнік памежнікам, якія загінулі паўтара гады таму.
15 лютага 2023 года пагранічны нарад — лейтэнант, сяржант кантрактнай службы і вайсковец тэрміновай службы — патрулявалі мяжу ў пойме Дняпра. На маршруце сяржант-кантрактнік праваліўся пад лёд. Афіцэр, які ўзначальваў памежны нарад, загадаў салдату адправіцца на бераг, а сам паспрабаваў выратаваць сяржанта.
Аднак лёд не вытрымаў вагу двух людзей у поўнай экіпіроўцы — абодва памежнікі пайшлі пад ваду і патанулі. На адкрыцці помніка прысутнічалі родныя і блізкія, сябры і калегі патанулых памежнікаў, а таксама камандаванне Гомельскай памежнай групы.
Каментары