У Каменным Логу зараз няма ніводнай машыны з беларускай рэгістрацыяй
Па стане на 08:00 перад зонай чакання стаяла 60 легкавікоў.
Чарга на КПП «Каменны Лог — Меднікі» зменшыліся ў 6 разоў, калі Літва з 17 жніўня забараніла ўезд беларускіх легкавых машын. Выключэнне складае наяўнасць у кіроўцы-ўласніка легкавой машыны літоўскай візы або ДНЖ / ПМЖ Літвы.
Такая сітуацыя паменшыла ў 6 разоў чэргі з 250-300 машын у зоне чакання «Каменны Лог» да 40-50 машын.
Зараз у зоне чакання стаяць аўтамабілі на літоўскай, польскай рэгістрацыі, а таксама легкавыя аўто на расійскай рэгістрацыі (у Калінінград). Сустракаюцца аўто на малдаўскай і ўкраінскай рэгістрацыі. У чарзе з 50 легкавых машын — на беларускай рэгістрацыі няма ніводнай машыны, піша тэлеграм-канал «Infotrans Media Belarus».
Каментары