Грамадства77

Беларус знайшоў жывых чарвякоў у шакаладцы. «Камунарка» правяла праверку, і вось што высветлілася

Ролік пра тое, як беларус купіў шакаладку з чарвякамі, завірусіўся ў тыктоку. Вытворца прадукту адрэагаваў — і правёў праверку партыі шакаладу.

Скрыншот відэа

Відэа пра шакаладку з «жывым бялком» сабрала 340 тысяч праглядаў і амаль 2000 каментароў у тыктоку. Аўтар роліка паказаў этыкетку: тэрмін прыдатнасці прадукту мінаў толькі ў снежні 2024 года.

@seregajatut #шоколад #белок #кофе #утро ♬ оригинальный звук - seregajatut

На гісторыю адрэагавала «Камунарка» — вытворца шакаладу «Труфельны эліт». На фабрыцы распавялі, што ў гэтай партыі, выпушчанай 11 снежня 2023 года, было выраблена 11 968 кг. Уся партыя была ў поўным аб'ёме рэалізаваная ў Беларусі і Расіі. Пры гэтым ніводнай скаргі на якасць шакаладу не паступіла, піша Tochka.by.

На «Камунарцы» сцвярджаюць, што звязаліся з аўтарам роліка. Але ён не змог успомніць, у якой краме купіў шакалад. Па словах начальніка ўпраўлення па якасці «Камунаркі» Ганны Козыр, верагодныя прычыны заражэння шакаладу лічынкамі харчовай молі — парушэнне ўмоў захоўвання, невыкананне таварнага суседства — напрыклад, шакалад паклалі на паліцах крамы побач з мукой, крупамі, арэхамі, сухафруктамі.

Козыр распавяла, што любыя віды ўпакоўкі (папера, плёнка, кардон), акрамя металічнай, не з'яўляюцца перашкодай для лічынак харчовай молі, пры візуальным аглядзе парушэнні цэласнасці ўпакоўкі могуць быць незаўважныя.

«Не ўяўляецца магчымым дакладна ўстанавіць, дзе і пры якіх умовах захоўвалася і рэалізоўвалася прадукцыя на працягу больш за восем месяцаў. Наяўнасць жывых лічынак сведчыць пра тое, што заражэнне прадукцыі адбылося не больш за 20 дзён таму», — адзначыла супрацоўніца «Камунаркі».

Аднак на прадпрыемстве правялі дадатковую праверку шакаладу з гэтай партыі. Частка прадукцыі заўсёды захоўваецца ў спецыяльным пакоі на фабрыцы.

На «Камунарцы» паведамілі, што праверка шакаладу ніякіх праблем не выявіла. Прадпрыемства гарантуе якасць і бяспеку вырабленай прадукцыі на працягу тэрміну прыдатнасці пры захаванні ўмоў транспартавання і захоўвання: тэмпературы ад 15℃ да 21℃ і адноснай вільготнасці паветра не больш за 70-75%.

Каментары7

  • 20.08.2024
    Во чарвяку пашчасціла )
    І пачаставаўся , і зоркай сеткі стаў )
  • Сліж
    20.08.2024
    Купіў шакаладу горкі эліт Спартак, распрацаваў, а яна мае нейкі светла-карычневы неаднародны колер. Думаў напісаць на сайт вытворцы, а там скаргі прымаюцца толькі праз "ГОСУДАРСТВЕННУЮ ЕДИНУЮ (ИНТЕГРИРОВАННУЮ) РЕСПУБЛИКАНСКУЮ ИНФОРМАЦИОННУЮ СИСТЕМУ УЧЕТА И ОБРАБОТКИ ОБРАЩЕНИЙ ГРАЖДАН И ЮРИДИЧЕСКИХ ЛИЦ".
    Выкінуў свінням.
  • Žvir
    20.08.2024
    Некалі купіў каробку цукерак "Алёнка", і цукеркі былі таксама з чарвякамі. Купляў у фірмовай краме "Камунарка" ў "Сталіцы". У той час там было два залі, адзін займаў "Спартак".

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу7

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →