Грамадства55

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў

16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў. Грамадства чакала, што людзей пачнуць адпускаць адразу. Здаецца, сёння працэс усё ж пачаўся. Сабралі пяць пытанняў, якія маглі ўзнікнуць з нагоды гэтага памілавання.

1. Гэтыя 30 чалавек — новыя вызваленыя? Ці ўключаюць у сябе тых 18 чалавек, якія ўжо выйшлі 3 ліпеня?

Незразумела, дакладнага адказу няма. У Офісе Ціханоўскай меркавалі, што цяперашні ўказ «узаконіў» ліпеньскае вызваленне прыблізна 18 чалавек, а таксама дазволіў выйсці на свабоду яшчэ прыблізна 12 зняволеным.

Аднак тады незразумела, на якой юрыдычнай падставе людзей вызвалялі 3 ліпеня, калі на той момант указу яшчэ не было. Зрэшты, у Беларусі па-ранейшаму не да законаў.

2. Пра якую колькасць вызваленых 19-20 жніўня вядома?

Кожная праваабарончая структура спрабуе сабраць гэтую інфармацыю. На цяперашні момант найбольшую лічбу называе «Вясна» — валанцёрам удалося ўжо ідэнтыфікаваць 7 чалавек.

3. Калі грамадства даведаецца імёны вызваленых?

Незразумела. Магчыма, прапаганда палічыць патрэбным назваць імёны, каб дадатковы раз падкрэсліць свой «гуманізм». З'явіліся сведчанні таго, што сёння каля калоній працавалі журналісты АНТ. Магчыма, памілаваных пакажуць у вечаровым эфіры.

Калі ж прапаганда не назаве імёны, і самі вызваленыя людзі (ці іх сваякі) не выйдуць у публічную прасторы, то імёны не будуць апублікаваныя. Гэта прынцыповая пазіцыя праваабаронцаў, яны мяркуюць, што для вызваленых людзей так будзе бяспечней.

З людзей, якія выйшлі на свабоду 3 ліпеня, у выніку былі апублічаныя Рыгор Кастусёў, Дар’я Лосік, Паліна Палавінка і яшчэ некалькі чалавек. Няма ніякіх сведчанняў таго, каб гэта інфармацыя адбілася на іх ці стварыла ім дадатковыя пагрозы.

4. Нават калі не называць імёны, то можна апісаць, што аб’ядноўвае вызваленых людзей?

Большасць памілаваных, пра якіх вядома «Нашай Ніве», уваходзілі ў гуманітарны спіс, складзены беларускімі праваабаронцамі і дэмакратычнымі сіламі. Туды траплялі людзі з вялікімі праблемамі са здароўем, пенсіянеры, а таксама тыя, хто трапіў за краты зусім маладымі. У Лукашэнкі прасілі адпусціць і шматдзетных бацькоў.

Сістэму, па якой вызваляюць тых ці іншых людзей, пакуль не ўдаецца вызначыць.

Сярод вызваленых ёсць і медыйныя асобы, і тыя, хто не быў публічным. Ёсць тыя, каму заставалася сядзець менш за год, але ёсць і тыя, у каго неадседжаны тэрмін перавышае 10 гадоў.

Але пакуль няма прыкладаў, каб кагосьці адпускалі без прашэнняў аб памілаванні, як здаралася ў 2011 і 2015 гадах.

5. Калі чакаць новых вызваленняў?

Юрый Васкрасенскі заявіў, што пэўная колькасць палітвязняў можа выйсці на свабоду 17 верасня, у Дзень народнага адзінства. Канкрэтную лічбу ён не называў, дый і веры яму няшмат — Васкрасенскі анансуе масавыя амністыі палітвязняў яшчэ з 2021 года.

Тым не менш дакладна вядома, што ў калоніях працягваецца праца па складанні спісаў на наступнае вызваленне.

@nashaniva З'явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў #беларусь #палітвязні #лукашенко #2020 #минск #мінск #телевидение #бт #свобода #переезд #эмиграция #нашаніва ♬ News / Truth Investigation / Investigation / Suspicion / Consideration(1013150) - A.TARUI

Каментары5

  • справедливость восторжествует
    20.08.2024
    фашизм в квадрате. мало того что не за что посадил, так ещё и вынудил просить помилование, и даже фамилии нельзя озвучивать... ШОС !!!
  • свабодны чалавек
    20.08.2024
    Вельмі рады, што людзі на свабодзе. Гэта самае галоўнае.
  • Андрусь
    20.08.2024
    Сярод вызваленых па так званай амністыі ў ліпені былі людзі якім аставалася сядзець за кратамі тры тыдні

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

У сеціве з'явілася відэа, магчыма, першага ў гісторыі прымянення новых расійскіх балістычных міжкантынентальных ракет2

Жыхар Віцебска патэлефанаваў у банк і «падарваў асабістыя якасці Лукашэнкі». Яго адправілі ў калонію2

Вазняк падтрымаў Канапацкую і запэўніў, што яна будзе дабівацца вызвалення палітвязняў21

Вось што Меркель напісала пра Трампа ў сваіх мемуарах10

Урсула фон дэр Ляен аказала першую дапамогу пасажыру на борце самалёта3

Расія ўдарыла па Дняпры балістычнай ракетай новага тыпу7

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду5

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе47

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →