У Беларусі з'явіўся новы від махлярства — людзям тэлефануюць нібыта падаткавікі
Махляры прапануюць запісацца на атрыманне электроннага лічбавага подпісу.
У Беларусі з'явіўся новы від махлярства. Аферысты тэлефануюць грамадзянам, прадстаўляюцца супрацоўнікамі падатковых органаў і прапануюць набыць коды папярэдняга запісу для атрымання электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП).
Званкі паступаюць як па тэлефоне, так і праз месенджары. У МПЗ звярнулі ўвагу, што такія званкі падаткавікі не ажыццяўляюць. Папярэдні запіс на атрыманне ЭЛП ажыццяўляецца кантакт-цэнтрам і на партале бясплатна, піша цэнтр персанальных даных.
Для папярэдняга запісу выкарыстоўваюцца персанальныя даныя, а іх даванне невядомым людзям можа пацягнуць за сабой негатыўныя наступствы.
Каментары
Будзьце пэўныя, гільдыя падаткавікоў дасьць рады гэтым нахабным партачам