Аўто44

У Калінкавічах прадаюць 34-гадовы Фальксваген Пасат ажно за $10 тысяч. У чым прыкол?

Прадавец пераконвае, што машына ўзімку не эксплуатавалася і не патрабуе ніякіх укладанняў.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Аўтамабіль 1990 года выпуску ацэнены ў $10100. Заяўлены прабег — амаль 168 тысяч кіламетраў. Пад капотам у самага дарагога Passat B3 бензінавы рухавік аб'ёмам 1,8 літра, які працуе ў пары з 5-ступенчатай механікай.

Фота: av.by

Мяркуючы па фота, аўтамабіль сапраўды знаходзіцца ва ўнікальным для свайго ўзросту стане. Але наўрад ці можна казаць пра тое, што ён мае нейкую калекцыйную вартасць, каб нехта быў гатовы аддаць за яго такія грошы.

Фота: av.by

Гэты VW Passat нават па мерках 1990 года мае вельмі сціплую камплектацыю. Салон з тканіны, шыбы і люстэркі маюць механічны прывад. Ды і матор на 90 конскіх сілаў — адзін з самых простых у лінейцы. 

Фота: av.by

VW Passat B3 выпускаўся з 1988 па 1993 гады. Мадэль лічыцца адной з самых народных за ўсю гісторыю Беларусі. Беларусы цэняць Passat B3 за прастату, надзейнасць, эканамічнасць. Асобную любоў заваявалі ўніверсалы — жыхары прыгранічча ацанілі не толькі прасторны багажнік, але і бак на 100 літраў.

Каментары4

  • Суродзіч
    11.09.2024
    У штатах... Ці вы бачылі, як ставяцца да аўтаў у штатах? Праз 5-7 гадоў то будзе вядро з гайкамі абматанае скотчам са знішчаным салонам. Бальшыня амерыканцаў ядуць у машыне некалькі разоў на дзень, наколькі гэта спрыяльна сказваецца на салоне, думаю, казаць залішне. Добра, калі аліву хаця б раз мянялі за гэты перыяд. Тут жа ідзецца пра аўто ў стане музейнага экспаната, а не пра шараговага кандыдата на сметнік.
  • Кастусь
    11.09.2024
    Ёрк, так то Штаты. Беларусы за цывiлазваным сьветам не пашлi)) У беларусаў асобны шлях
  • leha
    11.09.2024
    нават не універсал і не дызель? не па канону

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →