FT спрагназавала заключэнне міру паміж Расіяй і Украінай у 2025 годзе
Украіна і Расія ў 2025 годзе падпішуць мірную дамову, у якой Кіеў пагодзіцца на «фактычны, але не юрыдычны» кантроль Масквы над страчанымі тэрыторыямі. Пра гэта паведамляе Financial Times у сваёй падборцы прагнозаў на наступны год, піша РБК.
Для заключэння пагаднення абранаму прэзідэнту ЗША Дональду Трампу давядзецца прыстрашыць больш строгімі санкцыямі і ўзмацніць амерыканскую падтрымку Кіева, каб заахвоціць Маскву перайсці да перамоваў, сцвярджае газета.
У той жа час, саюзнікі ЗША пераканаюць Трампа не здымаць членства Украіны ў NATO з парадку дня, прынамсі, на пачатковым этапе перамоваў, гаворыцца ў каментары за подпісам аналітыка Бэна Хола.
«Уладзімір Зяленскі пагодзіцца на фактычны, але не юрыдычны кантроль Расіі над тэрыторыяй, якую яна цяпер займае, з некаторымі абменамі зямельнымі ўчасткамі ў абмен на еўрапейскія гарантыі бяспекі пры падтрымцы ЗША, у той час як Уступленне Украіны ў NATO ў канчатковым выніку будзе замарожанае», — напісаў карэспандэнт.
Каментары
Збіраюся да РБК далучыць беларускамоўную мэдыю. Белсат на бюджэце польшчы, радые свабода - амэрыкі, эўрарадыё - ўнійным.
Парайце, каго купіць, браты!