У 2024 годзе кнігі беларускага выдавецтва сталі даступныя на найбольшым маркетплэйсе свету ў 15 краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі.
«Мы выйшлі на самы магутны маркетплэйс у свеце не так даўно і ахапілі 15 краін у Еўропе і Паўночнай Амерыцы, — паведаміў тэлеграм-канал «Кнігаўка». — Запусцілі фулфілмэнт, калі нашы кнігі захоўваюцца на амазонаўскіх складах, і заказы адпраўляюцца наўпрост адтуль, без нашага ўдзелу. Сістэма настолькі цікавая, як і складаная. Даступнасць кніг па-за Польшчай значна ўзрастае, бачым у гэтым вялікую перспектыву», — піша выдавец.
Нагадаем, што нядаўна Ігар Кулікоў захапляльна расказаў пра свой беларускі пераклад «Валадара Пярсцёнкаў», які выйшаў сёлета ў «Янушкевічу».
-
Алёна Ланская расказала, як стварыла кліп з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Аднаго называлі беларускім Шаляпіным, а другога — залатым голасам Беларусі. Але жыцці абодвух артыстаў трагічна абарваліся
-
У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей
Каментары
Рэальная работа - рэальныя вынікі.