Грамадства22

Беларуска вельмі хацела ў Парыж. Ёй давялося падаваць дакументы на візу пяць разоў за год

Доўгая гісторыя з атрыманнем шэнгенскай візы для Крысціны пачалася яшчэ ў лютым. Тады разам з сястрой яна пачала марыць пра паездку ў Парыж. Да гэтага дзяўчына ні разу не адкрывала шэнгенскую візу, таму шлях да яе атрымання аказаўся няпростым. 

— Першы раз мы падаваліся ў Брэсце ў Польскім візавым цэнтры. Адмову атрымалі стандартную — «недастаткова падстаў». Было тры варыянты: падаць апеляцыю, змяніць пашпарт ці запісацца ў іншы візавы цэнтр. Выбралі трэці — на гэты раз у Гродна, падаваліся ў канцы сакавіка. Сястры пашчасціла: ёй візу далі, а мне зноў адмовілі, — распавяла яна Onliner.

Крысціна не збіралася здавацца і падала апеляцыю ў консульства — і гэта таксама не спрацавала. Тады дзяўчына ўсё ж вырашыла змяніць пашпарт і паспрабаваць яшчэ раз у Польскім візавым цэнтры. Пакуль рыхтавалі дакументы, абставіны паспелі змяніцца.

— Мой сын займаецца ў мадэльнай школе. У жніўні нам паступіла прапанова ўзяць удзел у фестывалі менавіта ў Парыжы. І даты якраз супадалі з днём народзінаў сястры. Усе карты склаліся, як трэба! І я вырашыла паспрабаваць: адправіла сына на адбор, які ён паспяхова прайшоў, — заставалася толькі чакаць, калі можна будзе падаваць дакументы.

Яшчэ да ўсёй эпапеі з візамі Крысціна разам з сям’ёй планавала ў верасні паляцець адпачываць у Дубай. Але з улікам новых абставін вырашыла выбраць Парыж.

— Сястра адцягвала з квіткамі ў Парыж да апошняга, чакала пацверджання нашай паездкі. Выкупіла іх толькі за два тыдні да патрэбных дат.

І літаральна на наступны дзень мне прыйшло паведамленне, што нямецкае консульства адмаўляе ў візах усяму калектыву. У выніку і ў Дубай мы не паляцелі, і сястра адправілася ў Парыж без мяне.

Але і на гэтым этапе Крысціна не збіралася кінуць спробу атрымаць візу — хоць і пасля слёз. У той жа дзень яна напісала ў агенцтва з пытаннем, які варыянт падачы будзе самым хуткім. І дакладна вырашыла: гэтая спроба дакладна будзе апошняй — віза ў сястры заканчваецца ў сакавіку, таму гэта быў апошні шанец паспець паляцець у Еўропу разам у найбліжэйшы час.

— Мы з агенцтвам вырашылі падацца на іспанскую візу. Я аплаціла тэрміновую падачу: гэта азначае запіс на працягу двух тыдняў, калі ў любы момант могуць патэлефанаваць і сказаць быць гатовай заўтра. Мне пашанцавала праз 4 дні.

Свой пашпарт Крысціна чакала 3 тыдні. Забрала і… убачыла тую самую доўгачаканую візу. Далі яе нават на крыху большы тэрмін, чым яна прасіла, — на 30 дзён. Дарэчы, агенцтва дзяўчына не змяняла цэлы год і выказвае спецыялістам толькі падзяку за тое, што яны прайшлі з ёй увесь шлях да канца. На пытанне, якая сума пайшла на ўсё, Крысціна ўсміхаецца.

— Не падлічвала і не буду. Але думаю, яшчэ адну рынапластыку спакойна можна было б зрабіць (нядаўна дзяўчына перанесла аперацыю). Для мяне гэта ўсё вымяраецца не ў грашах, а ў тым, колькі сіл, маральных і фізічных, я аддала.

У перадсвяточнай мітусні саму паездку Крысціна яшчэ не паспела спланаваць. Але збіраецца заняцца гэтым адразу пасля святаў: вырашаць трэба хутка — тэрмін дзеяння візы ўсё ж значна абмежаваны.

Каментары2

  • Гадя
    31.12.2024
    Она рекламирует это агентство, поэтому может хоть десять раз подаваться с их помощью на визу. Во-вторых, это каким нужно быть т. блогером, чтобы выкладывать всю информацию о подаче. Ей в следующий раз вообще все посольства откажут из-за того, что виза испанская а поедет она по ней в Париж. К тому же она еще получила визу с использованием услуг от барыг-посредников, которых она так усердно рекламирует.
  • Беларус
    31.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Стала вядома пра арышт былога дырэктара «Беллакта»1

Стала вядома пра арышт былога дырэктара «Беллакта»

Усе навіны →
Усе навіны

Ва ўзросце 103 гадоў памерла Агнеш Келеці — спартоўка, што перажыла Халакост і была самай пажылой з алімпійскіх медалістак1

Мінімальны заробак у Польшчы вырас да 1040 еўра20

Калядны баль для ўсіх ахвотных пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы ў суботу1

Расійскія войскі стараюцца абысці і акружыць Пакроўск на Данбасе1

Партызаны «Атэш» паведамілі пра здзейсненую імі дыверсію на чыгунцы каля расійскага арсенала ў Цвярской вобласці

«Ліліт, вы святло яго жыцця». Раніцай 1 студзеня мінчук зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне ў самалёце «Белавія» на вышыні 10 тысяч метраў31

Памёр нядаўна асуджаны за «экстрэмізм» экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік1

Невядомы адкрыў стральбу ля начнога клуба ў Нью-Ёрку. Больш за 10 параненых

Простая запяканка з курыцы і бульбы, якія засталіся са святочнага стала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт былога дырэктара «Беллакта»1

Стала вядома пра арышт былога дырэктара «Беллакта»

Галоўнае
Усе навіны →