Паведамляецца, што ў населеным пункце знаходзіліся паўночнакарэйскія войскі.
Украінскія байцы занялі адзін з населеных пунктаў у Курскай вобласці Расіі. Аперацыю правялі рэйнджары 6-га палка сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны, піша УНІАН.
Пры гэтым пазначана, што гэтаму папярэднічала праца ўкраінскай артылерыі, пасля чаго на зямлі воіны ССА зайшлі ў сяло, адбілі і зачысцілі яго ў рамках правядзення спецыяльных дзеянняў у гэтым раёне.
«Аказалася, што разам з расійскімі вайскоўцамі сяло трымалі таксама войскі Паўночнай Карэі», — дадалі вайскоўцы.
Каментары
дзе на шапцы ý чэла лiтара Z). А то "адышлi...", "твары iм сжыгаюць...", "целы нiшчаць...", "рэанiмаваць не замаглi ýсе загiнулi..." Ужо каторы месяц з iмi ваююць, а целаý усё няма. Нагадвае як расейцы з палякамi/канадцамi/брытанцамi/туркамi/амераканцамi i г.д. на Данбасе калiсцi ваявалi, дзе з доказаý толькi iх заявы i былi.