Да навагодняга адрыву на беразе Нёмана засталося тры дні.
Упершыню!
У кожнага сапраўднага беларуса ёсць унікальная магчымасць сустрэць Новы год-2013 па-беларуску ды ў вясёлай кампаніі з паважаным Алегам Хаменкам (гурт "Палац")ды гуртамі Akute, Amaroka, Рокаш.
Двухдзённае свята на базе адпачынку, што знаходзіцца ў Стаўбцоўскім раёне на беразе ракі Нёман, арганізуе турыстычнае агенцтва "Дэльфін Груп".
Стандартная цана -- 145 даляраў -- уключае ўсё: шоу-праграму, пражыванне, харчаванне, дастаўку з Мінска і назад.
Вялікім кампаніям прапануюцца значныя зніжкі.
Праграма свята:
31 снежня
19.30 – ад’езд з Мінска.
21.00 – рассяленне (умовы пражывання – база адпачынку ў Стаўбцоўскім раёне, блочныя нумары 3+3, выгоды на блок, падрабязнасці ў турагенцтве).
22.00 - … – навагодні банкет (выступы гуртоў Рокаш, Amaroka, Akute, Алега Хаменкі з паплечнікамі; навагоднія віншаванні; феерверк, дыскатэка пад правільную музыку).
1 студзеня
11.00 – сняданак, вольны час.
14.00 – народныя гулянні на вуліцы (Катанне на санях, шашлык, глінтвейн, крупнік, сялянскі пачастунак, джэм-сэйшн, песні ля вогнішча, дыскатэка, фаер-шоу).
20.00 – вячэра, дыскатэка, джэм-сэйшн.
2 студзеня
10.00 – сняданак, ад’езд.
Усе пытанні па нумарах: +375297089518 (Алесь), +375447178614 (Юля).
ААТ «Дэльфін Груп» УНП191179886
Каментары