Мова9494

Як будзе «чебурашка» па-беларуску?

У сацыяльнай сетцы «VKontakte» дзейнічае незвычайная суполка аматараў беларускай мовы, якія вынайшлі свой рэцэпт яе распаўсюду.

Стваральнікі суполкі «Я ♥ беларускую мову» вынаходзяць цікавыя і яскравыя здымкі пэўных прадметаў, казачных персанажаў, жывёлы і раслінаў ды падпісваюць іх па-беларуску. Гэта, паводле сяброў групоўкі, мусіць спрыяць запамінанню новых беларускіх словаў у тых, хто не карыстаецца моваю штодзённа, але хацеў бы яе вывучыць.

У суполцы ўжо з’явілася арыгінальнае фота з жабянём, агрэстам, слімаком і нават Папялушкаю.
Паводле адміністратараў суполкі, адзін з самых вядомых мультыплікацыйных персанажаў часоў Савецкага Саюзу — чабурашка — мусіць правільна называцца па-беларуску апахавэлак.

Адкуль узяўся «чабурашка»?

Чабурашка — цалкам выдуманы персанаж кнігі Эдуарда Успенскага «Кракадзіл Гена і ягоныя сябры». Гэта істота з вялізнымі вушамі, вялікімі вачыма і карычневаю поўсцю, якая ходзіць на задніх лапах. Згодна з прадмоваю да кнігі, чабурашкаю называлася бракаваная цацка з дзяцінства аўтара — гэта быў дзіўны звярок, які нагадваў і мядзведзя, і зайца з вялікімі вушамі.

Паводле кнігі, бацькі аўтара сцвярджалі, што гэта — не вядомы навуцы звер, які жыве ў гарачых трапічных лясах. У асноўным тэксце чабурашка — сапраўды невядомы трапічны звярок, які трапіў у вялікі горад у скрыні з апельсінамі. Дырэктар крамы, у якім адкрылі скрыню, назваў яго чабурашкаю, бо звярок, аб’еўшыся апельсінаў, пастаянна падаў (чабурахаўся).

Апахавэлак у інтэрнэт-прасторы?

У сеціве найменне «apachavelak» актыўна выкарыстоўваюць карыстальнікі разнастайных форумаў ды блогаў, праўда, што яны разумеюць пад гэтым словам, згадаць цяжка. Выкарыстоўвацца гэта слова таксама і для называння згаданага чабурашкі. Так, праціўнікі пашырэння ўжывання беларускай мовы страшаць яе прыхільнікаў незразумеласцю менавіта слова «апахавэлак».

На адным з форумаў гаворка ідзе пра «апашавэлка і алігатара Генадзя».

Сустракаецца ў сеціве таксама падобнае — «ашавэлак», якім інтэрнаўты акрэсліваюць няўмеку, нязграбнага і няўклюднага чалавека.
«А той, хто не можа нават сала пакроіць, хіба ж гэта мужчына? Ашавэлак нейкі», — піша адзін з каментатараў «Жывога журналу». У такім значэнні, падаецца, гэтае слова магло б быць беларускім адпаведнікам «чабурашкі», якога назвалі так толькі таму, што той не мог стаяць на месцы.

Ці прыжывецца слоўца?

Мовазнаўца Зміцер Саўка лічыць, што слова «апахавэлак» магло б прыжыцца ў беларускай мове пры адпаведнай папулярызацыі. Але, на думку адмыслоўца, штучна распаўсюджваць яго не варта. «Трэба падкрэсліць, аднак, крэатыўнасць беларусаў, якія гэткім арыгінальным чынам прыцягваюць увагу і папулярызуюць родную мову», — адзначыў лінгвіст.

Каментары94

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў3

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы50

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў3

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →