17 чэрвеня (панядзелак) у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе вечарына «Свайму часу і вечнасці…», прысвечаная памяці вядомага навукоўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Мушынскага.
Назву імпрэзе дала прадмова вучонага да Збору твораў у 20 тамах класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.
Міхась Мушынскі ўсё жыццё займаўся даследаваннем айчыннай літаратуры. Ён лічыцца найлепшым у краіне знаўцам творчасці Я.Коласа, М.Гарэцкага, М.Зарэцкага, адным са стваральнікаў навуковай школы, звязанай з тэксталогіяй і выданнямі класікаў.
У праграме:
— выстава манаграфій і кніг вучонага, дакументаў, якія адлюстроўваюць ягонае жыццё і дзейнасць;
— рэдкія фота з архіва сям'і;
— успаміны калег і сяброў.
Вечарына адбудзецца ў 15.00 у канферэнц-зале (1 паверх). Уваход свабодны.
Адрас: м. «Акадэмія навук», вул. Сурганава, 15.
Кантакты:
+375 17 284 14 75 (бібліятэка),
+375 29 55 67 550 (Таццяна Мушынская)
Каментары